Главная » Новости » Лента новостей

Прафсаюзны лідар КСУП “Гервяты” Марына Івашка атрымала Грамату ад рэспубліканскага камітэта аграрыяў

231

Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК урачыста адзначылі на Астравеччыне ў мінулую суботу – але прыемнасці на гэтым не скончыліся.

Адзін з самых актыўных прафсаюзных лідараў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна Марына Івашка з КСУП “Гервяты” атрымала ўзнагароду ад рэспубліканскага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аграпрамысловага комплексу.

Марына Івашка ўзначальвае прафсаюзную пярвічную арганізацыю КСУП “Гервяты” з 2019 года. Экскурсіі і паездкі, цікавыя акцыі і заахвочванне лепшых работнікаў падчас асноўных сельскагаспадарчых кампаній, паляпшэнне ўмоў працы і адпачынку – жыццё калектыву насычанае і разнастайнае. Не забывае прафсаюз гаспадаркі пра ветэранаў працы. Дарэчы сказаць, партрэт Марыны Антонаўны занесены на Дошку гонару райкама, а ў мінулыя гады – абкама.

Старшыня Гродзенскай абласной прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Рамуальд Юроўскі ўручыў Марыне Івашка грамату рэспублікансага камітэта за добрасумленную працу, прафесіяналізм, уклад у развіццё прафсаюзнага руху, актыўную работу па абароне працоўных, сацыяльных і эканамічных правоў і гарантый членаў прафсаюза і ў сувязі з прафесійным святам.

Прыемным дадаткам да ўзнагароды стала грашовая прэмія.

З першых вуснаў

Марына Івашка, старшыня прафсаюзнай пярвічнай арганізацыі КСУП “Гервяты”:

– Адзнака маёй работы на такім высокім узроўні, безумоўна, парадавала, але гэта была прыемная нечаканасць. Я проста раблю сваю работу. Як для прафсаюзнага лідара, на першым месцы для мяне – чалавек, яго праблемы і клопаты.

 

Читайте также: