Главная » Новости » Лента новостей

Прафсаюзная акцыя “Наш жывёлавод” распачалася з КСУП “Варняны”: каго ўзнагародзілі і што турбуе вяскоўцаў

336

Па ініцыятыве прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу штогод праходзіць рэспубліканская акцыя “Наш жывёлавод”. У яе межах адзначаюць працаўнікоў гэтай галіны незалежна ад вытворчых паказчыкаў.

Сёлета ўшанаванне распачалося з КСУП “Варняны”.

Нагадаю, пасля перадачы ў арэнду малочна-таварных комплексаў “Газа” і “Кярняны” ў КСУП “Варняны” дзейнічаюць МТК “Беразоўка”, МТФ “Карвэлі”, “Варона”, “Варняны” і ферма “Быстрыца” – туды і накіраваліся са старшынёй Астравецкага райкама прафсаюза работнікаў АПК Юрыем Адулам, галоўным бухгалтарам Марыяй Станкевіч, галоўным спецыялістам па ахове працы ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Анастасіяй Крывіцкай і прафсаюзным лідарам КСУП “Варняны” Таццянай Лісоўскай. Забягаючы наперад, зазначу, што Падзякі і падарункавыя сертыфікаты атрымала 10 работнікаў гэтай гаспадаркі.

***

Першым пунктам у прафсаюзным маршруце значылася малочна-таварная ферма “Карвэлі”. Хоць з нядаўняга часу тут змяніўся загадчык, але калектыў з большага застаўся ранейшым.

– Па аб’ектыўных прычынах не ўсе могуць трапіць у лік перадавікоў. Ведаю, што на звычайных фермах жывёлаводы старанна працуюць. Падкрэслю, што вы – галоўныя людзі ў гаспадарцы, таму што 70% прыбытку дае менавіта жывёлагадоўля. І логіка тут простая: не будзе якаснага малака – у сельгаспрадпрыемства не будзе грашовых сродкаў, – сказаў Юрый Адула. – Мы не ставім перад сабой мэту выявіць лідараў, а імкнёмся штогод адзначаць розных работнікаў. Таксама адна з задач акцыі – даведацца, што кожнага з вас хвалюе, і як мы, прадстаўнікі прафсаюза, можам вам дапамагчы вырашыць праблемы; паглядзець, у якіх умовах вы працуеце, і чым жыве ваш невялікі калектыў.

Адна з праблем, якую агучылі работнікі, адсутнасць пральнай машыны, мыючых сродкаў, несвоечасовае гноевыдаленне. Падымалі пытанне падвозу працаўнікоў на работу – з-за гэтага парушаецца тэхналагічны графік утрымання жывёлы.

Таццяна Лісоўская патлумачыла, што цяжкасці з падвозам узніклі з-за паломкі машыны – і яны неўзабаве вырашацца.

Юрый Адула запісаў агучаныя праблемы і паабяцаў іх пераадрасаваць кіраўніцтву КСУПа.

Таксама людзей цікавіла, у якім выпадку і на што можна атрымаць матэрыяльную дапамогу і хто вырашае ці выдзяляць яе.

Старшыня райкама нагадаў, што кожны член прафсаюза мае права азнаёміцца з калектыўным дагаворам, дзе і прапісаны ўсе прадугледжаныя працоўным заканадаўствам даплаты і іншыя прэферэнцыі.

А потым перайшлі да прыемнага: узнагароды атрымалі аператары машыннага даення Валянціна Калпак, Алена Тумаш і Алена Білега, а таксама цялятніца Вольга Ігнатовіч.



У межах акцыі адзначылі прыгожую палавіну МТФ “Карвэлі”: Алену Білегу, Валянціну Калпак, Алену Тумаш і Вольгу Ігнатовіч

 

У межах акцыі адзначылі прыгожую палавіну МТФ “Карвэлі”: Алену Білегу, Валянціну Калпак, Алену Тумаш і Вольгу Ігнатовіч

 

 

***

Найбольшы калектыў сярод жывёлагадоўчых аб’ектаў КСУП “Варняны” на МТК “Беразоўка”, таму тут адзначылі самую вялікую групу работнікаў – 5 чалавек.

– З вясны да восені ў цэнтры ўвагі звычайна хлебаробы, камбайнеры, корманарыхтоўшчыкі і аратыя. Таму наш галіновы прафсаюз і ініцыяваў такую акцыю. Яна праходзіць не толькі на раённым, але і абласным узроўні: летась на ўрачыстасць была запрошана ваша работніца Людміла Маліцкая, – адзначыў Юрый Адула, падзякаваў кожнаму за работу і адзначыў ветэрынарнага фельчара Юлію Дрэму, аператара машыннага даення Вольгу Кузмітовіч, брыгадзіра фермы “Быстрыца” і па сумяшчальніцтве памочніка начальніка комплексу Дануту Барынаву.

Ветфельчар Юлія Дрэма

Ветфельчар Юлія Дрэма

Вольга Кузмітовіч з МТК “Беразоўка”

 

Вольга Кузмітовіч з МТК “Беразоўка”

Пакуль начальнік МТК “Беразоўка” ў адпачынку, яе падмяняе Данута Барынава

 

Пакуль начальнік МТК “Беразоўка” ў адпачынку, яе падмяняе Данута Барынава

 

 

 

 

 

 

Падарункі абяцалі перадаць даяркам Людміле Маліцкай і Алене Маторавай, якія былі на выхадным.

У лік узнагароджаных трапіў і жывёлавод фермы “Быстрыца” Дзяніс Іванцэвіч, які клапоціцца пра сцельных кароў.

 

Дзяніса Іванцэвіча віншуе Юрый Адула

 

 

***

Падчас правядзення акцыі закранулі і тэму бяспекі. Анастасія Крывіцкая адзначыла, што ў апошні час вырас вытворчы траўматызм у жывёлагадоўчай галіне, у тым ліку па віне працаўнікоў, якія знаходзіліся на працоўным месцы ў нецвярозым стане. Спецыяліст нагадала, што такіх сітуацый ні ў якім выпадку не павінна быць і што кожны работнік адказны за сваю бяспеку.

***

Падчас сустрэчы з калектывамі старшыня райкама прасаюза работнікаў АПК асаблівую ўвагу завастрыў на электаральнай кампаніі.

– Выбары Прэзідэнта – важная падзея для кожнага. Заклікаю ў гэты дзень прыйсці на свой участак, ці, калі вы ў асноўны дзень будзеце працаваць, прагаласаваць датэрмінова – такая магчымасць ёсць у кожнага, пачынаючы з 21 студзеня, – падкрэсліў прафсаюзны лідар раёна.

***

У тэму

Ініцыятары акцыі таксама наведалі МТФ “Варона” і “Варняны”. Юрый Адула падкрэсліў, што ўсе факты парушэнняў ўзяты на кантроль прафсаюзнай арганізацыяй, а наймальніку будзе накіравана рэкамендацыя аб выпраўленні выяўленых парушэнняў. Пры іх невыкананні ў вызначаны тэрмін у адносінах да віноўных асоб будуць прымацца меры адказнасці ў адпаведнасці з заканадаўствам.

P.S. У чарговы раз упэўнілася, што падобная акцыя патрэбна і работнікам, і прадстаўнікам прафсаюза, якія, як вядома, з’яўляюцца пасрэднікамі паміж працаўнікамі і наймальнікам.

 

Хоць у КСУП “Варняны” выявілі шэраг праблемных момантаў (якія, веру, вырашацца дзякуючы гэтаму візіту), не магу не адзначыць, што кіраўніцтва гаспадаркі робіць пэўныя крокі: работнікі атрымалі камізэлькі са святлоадбівальнымі элементамі, прапрацоўваецца пытанне аб набыцці спецадзення. 

Текст: Алёна Ганулич
Фото: Алёна Ганулич
 

Читайте также: