Главная » Новости » Лента новостей

Прафсаюз работнікаў аховы здароўя па выніках уборачнай кампаніі адзначыў хлебаробаў Астравеччыны

175


У Беларусі падчас уборачнай кампаніі галіновыя прафсаюзы бяруць шэфства над раёнамі краіны. За Астравеччынай не першы год замацаваны прафсаюз аховы здароўя. Працаўнікі КСУП “Гудагай” і “Гервяты”, якія прадэманстравалі добрыя вынікі на жніве, атрымалі грашовыя прэміі ад медыкаў.

Зазначу, што гэта добрая традыцыя зарадзілася на Астравеччыне дзякуючы нашаму земляку Роберту Часнойцю, які некалі ўзначальваў і рэспубліканскі, і абласны галіновы прафсаюз.

Павіншаваць хлебаробаў з заканчэннем жніва на Астравеччыну завіталі старшыня рэспубліканскага камітэта прафсаюза аховы здароўя Вячаслаў Шыла і прафсаюзны лідар медыкаў Гродзеншчыны Уладзіслаў Галяк.


– Ад вас, працаўнікоў палёў, залежыць вельмі шмат, у тым ліку харчовая бяспека нашай краіны. Таму мы, медыкі, раім берагчы сябе і клапаціцца пра сваё здароўе, прытрымлівацца правілаў па ахове працы і своечасова праходзіць дыспансерызацыю, – сказаў Вячаслаў Дзмітрыевіч. – Дзякуй за працу!

Да віншаванняў калегі далучыўся і Уладзіслаў Галяк.

– На Астравеччыну мы прыехалі з ганаровай місіяй: ад медыцынскай грамадскасці вобласці адначыць работу лепшых хлебаробаў. Не па чутках ведаю, што такое камбайн “Колас”, на якіх даводзілася працаваць у юнацтве, – з усмешкай зазначыў Уладзіслаў Робертавіч. – З заканчэннем уборкі. Будзем з хлебам!

У КСУП “Гудагай” была адзначана работа экіпажаў у складзе Андрэя Мацуткевіча і Андрэя Урбановіча, а таксама Алега Маргентала і Руслана Маргентала.



У КСУП “Гервяты” віншаванні ад медыкаў прымала звяно аператараў зернесушыльнага комплекса: Юрый Баравік, Мікалай Валэйка і Фёдар Кірпа. Праўда, не ўсе хлебаробы былі на месцы: пасля заканчэння жніва яны заняты ў гаспадарках на розных работах. Грашовыя прэміі ім перададуць калегі па жніве.

Акрамя гэтага, старшыні прафсаюза работнікаў аховы здароўя зазірнулі ў Астравецкую цэнтральную раённую клінічную бальніцу, каб сустрэцца з яе кіраўніцтвам і адзначыць загадчыка Палушскага фельчарска-акушэрскага пункта Юлію Сакута. Медработнік падчас уборачнай кампаніі выязджала ў поле, каб справіцца аб здароўі хлебаробаў, памераць ім ціск і ўпэўніцца, што аптэчкі ўкамплектаваны ўсім неабходным.

Текст: Алёна Ганулич
По материалам газеты "Астравецкая праўда"

Читайте также: