

На сцэне летняга амфітэатра «Залаты хіт» сабраў лепшых зорак эстрады 90-х гадоў з розных краін свету. Праграму па-майстэрску вяла Ілона Бранявіцкая. На сцэну выходзілі расійскія гурты «На-На», «Дыскамафія», «Міраж» і іншыя. Найбольш спадабалася выступленне спецыяльнага госця з Італіі Pupo – вельмі харызматычны артыст. Тры гадзіны праляцелі незаўважна.
Да канцэрта ў нас быў час пагуляць па Віцебску, паглядзець тэматычныя пляцоўкі і падзівіцца на вырабы ў горадзе майстроў. Каб адчуць атмасферу і энергетыку фестывальнай сталіцы, трэба абавязкова пабываць на «Славянскім базары».








