Главная » Новости » Лента новостей

Працаўнікі сельскай гаспадаркі Астравеччыны атрымалі ўзнагароды на абласным свяце аграрыяў

178


Напярэдадні Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці адзначылі лепшых работнікаў аграпрамысловага комплексу Гродзеншчыны, у тым ліку Астравеччыны.

Наш раён на свяце аграрыяў прадстаўляла 10 чалавек на чале са старшынёй райвыканкама Ігарам Шалудзіным і яго першым намеснікам Іванам Карнілам.

Падзяку старшыні Гродзенскага аблвыканкама атрымаў вадзіцель КСУП “Варняны” Віктар Садоўскі. Ганаровую грамату абласнога савета дэпутатаў уручылі галоўнаму інжынеру ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Рэнаце Яфімавай.

Асабістыя і калектыўныя перамогі ў абласных галіновых спаборніцтвах святкавалі прадстаўнікі КСУП “Гудагай”, “Гервяты” і РУП “Астравецкі саўгас “Падольскі”.

Лепшым жывёлагадоўчым комплексам па вытворчасці ялавічыны з пагалоўем не менш за 2 тысячы асобін прызнаны комплекс па дарошчванні і адкорме буйной рагатай жывёлы КСУП “Гервяты” (начальнік Валянціна Мажэйка).

Сярод галоўных ветэрынарных урачоў сельгасарганізацый 2 месца прысудзілі Гражыне Саўко з КСУП “Гервяты”.

Сярод малочна-таварных комплексаў, дзе ўтрымліваецца не менш за 400 галоў, 3 месца заняў МТК “Малі” КСУП “Гудагай” (начальнік Вольга Яцэнка).

Па выніках корманарыхтоўчай кампаніі лепшымі ў вобласці сталі механізатар КСУП “Гудагай” Сяргей Урлік (не ўпершыню!) і вадзіцель Валерый Алёхна РУП “Астравецкі саўгас “Падольскі”.

Прафсаюз работнікаў АПК адзначыў трактарыста-машыніста РУП “Астравецкі саўгас “Падольскі” Леаніда Бараноўскага, а аграсаюз – былога дырэктара сельгастэхнікі Мікалая Харкунова

Алёна Гануліч

Фота Рэнаты Яфімавай

По материалам газеты "Астравецкая праўда"