Главная » Новости » Лента новостей

Победителей соревнования по итогам весенне-полевых работ наградили на Островетчине

35
Размова, вядома ж, пойдзе пра механізатараў, кожны з якіх прадэманстраваў найлепшыя вынікі ў сваёй катэгорыі ў працоўным спаборніцтве па выніках вясенне-палявых работ. Нагадаю, што падобныя іспыты з наступным узнагароджаннем штогод ладзіць Астравецкі райкам Беларускага прафсаюза работнікаў АПК.

Спойлер: інтрыгі не атрымалася, у лік пераможцаў увайшлі добра вядомыя ў раёне механізатары, якія неаднойчы былі лепшымі ў мінулыя гады. 

Па традыцыі да ўшанавання пе­радавікоў сельгасвытворчасці да раённага лідара аграрыяў Юрыя Адулы і галоўнага бухгалтара Марыі Станкевіч далучыўся карэспандэнт «раёнкі». 

Адзначу, што лепшы сейбіт збожжавых Юрый Мажэйка з КСУП «Варняны», чый парт­рэт сёлета змешчаны на раённую Дошку гонару, і цукровых буракоў з КСУП «Міхалішкі» Валерый Сташко атрымалі дыпломы і падарукавыя сертыфікаты некалькі тыдняў назад.

Надышла чарга і тых хлеба­робаў, хто старанна рыхтаваў глебу пад новы ўраджай. 

Не адзін сезон запар сваё майстэрства на ворыве пацвярджае Віталь Трыбоцкі з РУП «Астравецкі саўгас «Падольскі». У гаспадарцы яго ведаюць як працавітага, адданага «жалезу» і палям механізатара, які, не зважаючы на час, гатовы араць суткамі навылет. Тым больш што сёлета гэта мужчына робіць на новым энерганасычаным айчыннам трактары МТЗ-3522. За 8 дзён ён падрыхтаваў 224 гектары. 

Першае месца з мужчынам раздзяліў Пётр Сяргей з КСУП «Гудагай», які неаднойчы па­цвярджаў свой статус лепшага аратага і ў прафсаюзным спа­борніцтве, і ў раённым конкурсе прафесійнага майстэрства.

Літаральна кожны сезон няма роўных на ўнясенні міне­раль­ных угнаенняў Іосіфу Жэгарысу – сапраўднаму аксакалу механізатарскай справы, якой ён прысвяціў звыш 45 гадоў.

Адметна, што прафсаюзны лі­дар саўгаса Алеся Шыманэль не засталася ў баку ад ушанавання і ўручыла пераможцам падарункі.

У намінацыі «Культывацыя» пе­ра­могу святкаваў Аляксандр Ва­ра­новіч з КСУП «Варняны», які на трактары МТЗ-3022 у счэпцы з шы­роказахопным камбі­наваным агрэгатам за 8 дзён пры­крыў віль­гаць у глебе на 735 гектарах. 

На пагрузцы і ўнясенні арганікі лепшым прызналі гудагайскі тандэм у складзе Віктара Алёксы і Вітольда Ромаша. 

Скарбонку перамог у спабор­ніцт­ве папоўніў новым дасягненнем Андрэй Махонька з КСУП «Гервяты». У мінулыя сезоны па выніках палявых работ ён пера­ма­гаў у намінацыях «Ворыва», «Культывацыя», «Сяўба збожжавых», а сёлета – у «Падсеве траў».

Як зярняты далікатна клаліся ў глебу падчас сяўбы, так і ў дыспетчарскія сцякаліся звесткі з палёў, а з гаспадарак траплялі ў райкам прафсаюза. Другі год запар лепшым адказным за хуткасць і дакладнасць у прадстаўленні актуальных звес­так пра ход палявых работ у на­мінацыі «Інфармацыйная апе­ратыўнасць» стала спецыяліст па ідэалагічнай рабоце РУП «Астравецкі саўгас «Падольскі» Вікторыя Хвясечка. 

Текст: Алёна Ганулич
Фото: Алёна Ганулич

Читайте также: