Главная » Новости » Лента новостей

ПО ЗАКОНАМ БЕЗОПАСНОСТИ. ЧТО ПОКАЗАЛ РЕЙД ПО ОХРАНЕ ТРУДА В КОРЕЛИЧСКОМ РАЙОНЕ

110

Карэліччыну наведала рэйдавая група тэхнічнай інспекцыі працы Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Яна ставіла сваёй мэтай вывучыць пытанне аб захаванні заканадаўства аб ахове працы і выкананне калектыўнага дагавору.

У правядзенні рэйду прыняла ўдзел старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Ірына Пянькоўская. Падчас правядзення маніторынгу функцыянавалі шэсць рэйдавых груп, якія наведалі працоўныя калектывы раёна: КУСП "Чарняхоўскі-Агра" і ААТ "Карэліцкая сельгастэхніка", УКП БАН і РУП ЖКГ, МАЗС № 52 РУП "Беларуснафта Гроднанафтапрадукт" і Карэліцкі РЦКіНТ, Карэліцкі РЭС і Карэліцкі філіял КУП "Гроднааблпаліва", КСУП "Лукі-Агра" і СВК "Жухавічы", ДРБУ № 158 КУП "Гроднааблдарбуд" і ВУ "Карэлічы" філіяла "Аўтобусны парк № 5 г. Навагрудак".

Па першым маршруце накіравалася і журналіст "Полымя". Са станоўчага боку адзначана работа па ахове працы ў КУСП "Чарняхоўскі-Агра", на мехмайстэрнях у Турцы. Добры настрой стварае прыгожы мурал і адмысловы рамонт у сталовай. Дарэчы, у майстэрнях ён таксама пачаты, летась зрабілі новы дах, і на гэтым не збіраюцца спыняцца. У Карэліцкай СГТ удзяляецца належная ўвага санітарна-бытавым умовам. Маюцца шафы для адзення рабочых, душавыя памяшканні, прафесійная мыйная машына для адзення, пакой прыёму ежы і іншае. Падвядзенне вынікаў маніторынгу адбылося ў вялікай зале райвыканкама. Адкрыў пасяджэнне намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Ігар Лазарэвіч. Ён адзначыў важнасць дадзенага пытання і тое, што трэба строга захоўваць бяспечныя ўмовы працы работнікаў. "Правядзенне рэйду мае своеасаблівае значэнне: аказваецца практычная дапамога на месцах у гэтым важным пытанні", — адзначыў прамоўца. Кіраўнік групы, галоўны тэхнічны інспектар працы Гродзенскага аб'яднання прафсаюзаў Дзмітрый Гаравенка ў сваім выступленні заклікаў не дапускаць выпадкаў траўматызму і гібелі людзей, захоўваць тэхніку бяспекі і інструкцыі па ахове працы, а таксама ўзнімаў пытанні выдачы спецадзення для работнікаў і вядзення яго ўліку, рабіў акцэнт на рабоце грамадскага інспектара і іншых пытаннях. Сваімі меркаваннямі падзяліліся і кіраўнікі іншых рэйдавых груп. Узнятыя пытанні былі самымі рознымі: правільнае выкарыстанне нарматыўна-прававых актаў, выдача якаснага спецадзення і ў поўным аб'ёме, прымянне на месцах абаронных агароджаў і г. д. Сапраўды, у пытанні аховы працы дробязяў не павінна быць. На пасяджэнні адзначалася, што ў арганізацыі раёна будуць накіраваны рэкамендацыі, каб адказныя за справу маглі пры неабходнасці выкарыстаць іх на месцах.

Читайте также: