Першыя тысячы тон у Смаргоншчыне

У чацвер Смаргонскі раён наведалі намеснік старшыні Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Уладзімір Талайка і намеснік старшыні Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Марына Арцыман.
Нагода візіту на Смаргоншчыну вельмі радасная – павіншаваць тысячнікаў на ўборцы ўраджаю.
Першымі тысячу тон намалацілі Аляксандр Яроўскі і Віктар Каралёў - экіпаж філіяла “Жодзішкі”, хутка за імі тысячнікам стаў яшчэ адзін экіпаж гаспадаркі – Станіслаў Плоскі і Ляон Яцына. Ёсць на Смаргоншчыне і першы вадзіцель, які перавёз тысячу тон збожжа. Ім стаў Іван Сульжыцкі з КСУП “Саўбел-2016”.
shliah.by
Фота аўтара.
Наши контакты
Наш адрес
230029, г. Гродно, ул. Коммунальная, 32
8 (0152) 62-50-11
obkom.apk.grodno@mail.ru
Время работы
Пн-Чт: 8.00 - 17.00
Пт: 8.00 - 15.45
Сб-Вс: выходной