Главная » Новости » Лента новостей

Першымі ў раёне па тысячы тон збожжа перавезлі гервяцкія вадзіцелі

561

На ўборцы новага ўраджаю з’явіліся першыя “тысячнікі” – імі сталі вадзіцелі КСУП “Гервяты” Вадзім Кацяш і Уладзімір Трышын.

Па традыцыі падчас жніва райкам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу аб’яўляе працоўнае спаборніцтва сярод камбайнераў, вадзіцеляў і аператараў зернесушыльных установак.

Падчас ўборкі інтрыга – хто стане першым “тысячнікам” раёна –звычайна не раскрываецца амаль да канца ўборачнай кампаніі. Сёлета з самага пачатку масавай уборкі гервяцкія хлебаробы трывала прапісаліся ў лідарах раённага жніва, таму можна было прадбачыць, за кім будзе перамога…

Раённыя аграрыі абмалацілі больш за 20% раённых ніў, а вадзіцель КСУП “Гервяты” Вадзім Кацяш першы ў раёне перавёз тысячу тон збожжа. Літаральна на некалькі дзясяткаў тон ад яго адставаў яшчэ адзін гервяцкі вадзіцель Уладзімір Трышын, які пад абед 24 ліпеня на свой рахунак таксама запісаў жаданую тысячу тон збожжа.

Павіншаваць гервяцкіх хлебаробаў з перамогай у жніўным спаборніцтве сёння прама ў поле прыехалі першы намеснік старшыні Астравецкага райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Іван Карніла і старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Юрый Адула.

Гервяцкія вадзіцелі атрымалі Падзякі і памятныя падарункі, а Іван Мар’янавіч выказаў спадзяванне, што гэта не апошняя сустрэча і пажадаў хлебаробам перавесці па 2 тысячы тон збожжа

 

ostrovets.by

Читайте также: