Главная » Новости » Лента новостей

Першымі на Астравеччыне дзве тысячы тон намалацілі Яўген Грабоўскі і Віктар Вашкевіч з КСУП “Гудагай”

261


Тысяча другая таксама залатая

Другі год запар першымі ў Астравецкім раёне дзве тысячы тон збожжа намалацілі Яўген Грабоўскі і Віктар Вашкевіч з КСУП “Гудагай”. Прычым сёлета хлебаробы гэта зрабілі на паўмесяца раней за летась.

Са знакавай падзеяй хлебаробаў віншавалі першы намеснік старшыні райвыканкама – начальнік упраўлення і харчавання Іван Карніла, яго першы намеснік Вольга Умрыхіна, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Юрый Адула і галоўны бухгалтар Марыя Станкевіч, дырэктар КСУП “Гудагай” Эдуард Садоўскі, а таксама калегі па жніве.

– Інтрыгі не атрымалася: ізноў экіпаж у лідарах. І першая, і другая намалочаная тысяча тон – ваша, з чым і віншую, – сказаў Іван Карніла. – Удзячнасць за работу адрасую прысутным тут камбайнерам і ўсіх хлебаробам раёна, якія, выкарыстоўваючы кожны пагодлівы дзень, убіраюць, перавозяць і даводзяць да кандыцыі збожжа.


Віншуем хлебаробаў – так трымаць!

Алена ГАНУЛІЧ, фота аўтара.

Читайте также: