Главная » Новости » Лента новостей

Першымі на Астравеччыне дзве тысячы тон намалацілі Арцём Бабойць і Аляксандр Маркун з КСУП “Гервяты”

173

Першым на Астравеччыне сярод камбайнерскіх экіпажаў двухтысячную мяжу ў намалоце збожжавых і рапсу адолеў тандэм Арцёма Бабойця і Аляксандра Маркуна з КСУП “Гервяты”.

Нагадаю, на ўборцы браты другія ў раёне, прапусціўшы наперад гудагайскіх камбайнераў, запісалі на свой рахунак тысячу тон збожжа, а ў 2018 годзе яны першымі сярод маладзёжных камбайнерскіх экіпажаў “узялі” тысячу.

Маладыя людзі, хоць і не працуюць у аграпрамысловым комплексе раёна, летам дапамагаюць гервяцкім хлебаробам убіраць саспелы хлеб – і атрымліваецца гэта ў іх не горш чым у вопытных механізатараў. Плёнам працавітасці, адказнасці і спрыту тандэма Бабойць-Маркун стала другая тысяча тон (цалкам заслужана!), якую браты першымі ў раёне запісалі на свой рахунак позна вечарам у сераду, 17 жніўня. Мінулагодні вынік Яўгена Грабоўскага і Аляксандра Ермаковіча “гервяцкія” камбайнеры паўтарылі сёлета на тыдзень раней.

Першых двухтысячнікаў раёна ў полі павіншавалі першы намеснік старшыні Астравецкага райвыканкама – начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Іван Карніла, галоўны бухгалтар райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Марыя Станкевіч, галоўны аграном КСУП “Гервяты” Аляксандр Кавалька і прафсаюзны лідар гаспадаркі Марына Івашка.

– Вы лепшыя з лепшых. Другімі на Астравечыне спачатку намалацілі тысячу, цяпер першымі адолелі двухтысячную мяжу. З чым вас і віншую! Спадзяюся, што сустрэнемся і на трох тысячах! – пажадаў Іван Мар’янавіч.

Таксама была адзначана работа галоўнага агранома КСУП “Гервяты” Аляксандра Кавалькі, які адказвае ў гаспадарцы за ход жніва.

Віншуем “гервяцкіх” хлебаробаў –так трымаць і надалей!





 

 

 

Текст: Алёна Ганулич
Фото: Алёна Ганулич
Па матэрыялах "Астравецкая праўда"

Читайте также: