Главная » Новости » Лента новостей

Першымі на Астравеччыне дзве тысячы тон намалацілі Андрэй Вінцкусь і Іван Барадынка з КСУП “Гервяты”

168

Сёлетняе жніво хоць і ўскладняюць празмерныя ападкі, тым не менш яно спрыяе хлебаробам, але найбольш – КСУП “Гервяты”. Камбайнерскі экіпаж гэтай гаспадаркі ў складзе Андрэя Вінцкуся і Івана Барадынкі першы ў раёне намалаціў дзве тысячы тон.

Нагадаю: у мінулым годзе першыя “двухтысячнікі” ў раёне з’явіліся 1 жніўня, а сёлета – 18.

Імя Андрэя Вінцкуся добра вядома на Астравеччыне: у пары з сынам Мікітам ў 2018-м яны ўзялі “золата” сярод камбайнераў. 

Іван Барадынка дапамагае “гервятцам” убіраць саспелы ўраджай другі сезон запар – і, як бачым, вынікова. Мужчына, хоць і працуе вадзіцелем у прадстаўніцтве “”Белдзяржстрах” па Астравецкім раёне, але на час уборкі бярэ адпачынак. 

Са знакавай падзеяй герояў уборачнай кампаніі павіншвалі першы намеснік старшыні райвыканкама – начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Іван Карніла, старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Юрый Адула, дырэктар КСУП “Гервяты” Ігар Жданаў і лідар прафсаюзнай пярвічкі гаспадаркі Марына Івашка.

“Золата” двухтысячнай пробы на жніве – 2025 вылілася для хлебаробаў памятнымі Дыпломамі і грашовымі прэміямі.

Віншуем землякоў! 

Текст: Алёна Ганулич 

Фото: Дмитрий Соколовский, Марина Ивашко

Читайте также: