Главная » Новости » Лента новостей

Перад пачаткам масавага жніва Астравеччыну наведалі прафсаюзныя тэхінспектары працы

283

Паспяховасць работы любога прадпрыемства, у тым ліку сельскагаспадарчага, шмат у чым залежыць не толькі ад створаных наймальнікам бяспечных умоў працы, але і ад адказнасці самаго працаўніка. За некалькі тыдняў да пачатку масавай уборачнай кампаніі гаспадаркі раёна наведалі тэхнічныя інспектары працы Гродзенскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў.

Вынікі работы рэйдавых груп абмеркавалі на нарадзе з удзелам першага намесніка старшыні Астравецкага райвыканкама – начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Івана Карнілы.

Да слова, падобныя маніторынгі прафсаюзныя тэхнічныя лідары праводзяць па ўсёй краіне напярэдадні асноўных сельскагаспадарчых кампаній для таго, каб на месцах паспелі выправіць усе недахопы і тым самым прадухіліць вытворчы траўматызм.

З 15 чэрвеня па 15 ліпеня Федэрацыяй прафсаюзаў у краіне быў аб’яўлены месячнік па падрыхтоўцы да ўборачнай кампаніі.

З выступленняў

Дзмітрый Гаравенка, галоўны тэхнічны інспектар Гродзенскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў:

– У сельгастэхніцы праводзілася планавая праверка Смаргонскай міжраённай дзяржінспекцыяй працы – і, згодна з прадпісаннем, асноўныя парушэнні там выпраўляюцца. На мой погляд, варта навесці невялікі парадак у тых жа рамонтных майстэрнях, што не патрабуе значных фінансавых укладанняў. З выдачай сродкаў індывідуальнай засцярогі ёсць некаторыя пытанні. Санітарна-бытавое памяшканне і гардэробная сумешчаны. Варта прадумаць пытанне з душавымі.

КСУП “Гудагай” у складзе рэйдавай групы апошні раз наведваў летась. З заўваг: на грузапад’ёмны кран-бэльку не былі нанесены чорныя палосы на жоўтым фоне, на страховачных падстаўках адсутнічалі дадзеныя з нагрузкай, у рамонтных майстэрнях некаторыя работнікі працавалі не ў спецвопратцы, але хачу падкрэсліць, што сёлета такіх людзей было значна менш.

Іван Маеўскі, галоўны тэхнічны інспектар працы абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў транспарту і камунікацый:

– Што тычыцца ДРБУ, то самае галоўнае пытанне, якое варта вырашаць тут у першую чаргу, –забеспячэнне работнікаў спецыяльнай вопраткай і абуткам у патрэбныя тэрміны.

Праблема, тыповая для многіх прадпрыемстваў: грамадскі кантроль ажыццяўляецца фармальна. Заўваг па КСУП “Гервяты” няшмат. З асноўных: не зроблены тэхагляд крана-бэлькі, дрэнная фіксацыя варот у гаражы і іншыя.

У любым выпадку варта расстаўляць прыярытэты. У першую чаргу неабходна забяспечыць людзей спецвопраткай, стварыць бяспечныя ўмовы для працы і адпачынку, а потым вырашаць іншыя пытанні – хоць, па вялікім рахунку, у ахове працы нічога другаснага не бывае.

Генадзь Карпук, галоўны тэхінспектар працы абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў энергетыкі, паліўнай і газавай прамысловасці:

– Па Астравецкім раёне электрасетак асаблівых заўваг няма. Выяўлена 4 парушэнні, якія тычацца вядзення дакументацыі. Хачу адзначыць станоўчую работу інжынера па ахове працы РУП “Астравецкі саўгас “Падольскі”, якая працуе на гэтай пасадзе па сумяшчальніцтву, і стаўленне кіраўніка гаспадаркі да тэмы бяспекі працаўнікоў. Выяўлены “шурпатасці” ў вядзенні дакументацыі па ахове працы, некаторыя моманты патрабуюць актуалізацыі. Пры наведванні рамонтнай майстэрні ў Рытані ўзніклі невялікія заўвагі: аднавіць асвятленне ў пакоі прыняцця ежы і іншыя. Выдадзена забарона на эксплуатацыю лесвіцы ў раёне ГЗМ.

Павел Лапкоўскі, галоўны тэхінспектар працы абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання:

– Асаблівых пытанняў па выніках праверкі Катлоўскага лясніцтва не ўзнікла, у адрозненне ад КСУП “Міхалішкі”. Заўвагі тычыліся вядзення дакументацыі (асабовыя карткі выдачы сродкаў ідывідуальнай засцярогі). Пры рамонце вялікагруза выкарыстоўваліся кувалды з металічнымі ручкамі (катэгарычна забараняецца), “Амкадора” – не так званыя казялкі, а драўляная калодка.

Текст: Алёна Гануліч

Читайте также: