Парк в Кореличах открыли после реконструкции (+видео)
Для многіх 1 Мая сімвалізуе адраджэнне прыроды і прыход цёплага сонечнага надвор'я. А прадстаўнікі старэйшага пакалення памятаюць знакамітыя першамайскія дэманстрацыі. Мяняюцца людзі, мяняюцца часы, але старыя добрыя святы застаюцца з намі. У райцэнтры афіцыйная частка святочнай урачыстасці пачалася з адкрыцця пасля рэканструкцыі парка каля стадыёна Юнацтва. Да Дня працы гэтае ўсім вядомае месца значна абнавілася, аднаўленчыя работы тут пачаліся яшчэ ў мінулым годзе. На сцежках, пакладзена новая тратуарная плітка, праведзена асвятленне, з’явіліся новыя лаўкі, прыгожа аздоблены масткі цераз раку Рутку, шмат работ праведзена на абодвух берагах ракі і ў самім парку. На цырымоніі адкрыцця старшыня Карэліцкага райвыканкама Андрэй Гардзей адзначыў, што ў год 80-годдзя Вялікай Перамогі, Год добраўпарадкавання гэтая урачыстасць паклала пачатак добраўпарадкаванню нашага раёна і непасрэдна самога райцэнтра. Ён выказаў шчырыя словы ўдзячнасці за працу будаўнікам, працоўным калектывам і ўсім тым, хто прыкладваў намаганні па навядзенні парадку. Ганаровае права перарэзаць чырвоную стужку было прадастаўлена старшыні райвыканкама Андрэю Гардзею, актывістцы аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ДУ “Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Карэліцкага раёна” Людміле Турлюк і навучэнцы ДУ “Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа Карэліцкага раёна Дзіне Сас.








