Главная » Новости » Лента новостей

Палявыя работы ў КСУП “Гервяты” вядуцца па многіх франтах

186

КСУП “Гервяты” – адна з найбуйнейшых і паспяховейшых гаспадарак Астравецкага раёна. У розных кропках, на розных участках вядуцца асноўныя вясенне-палявыя работы: адны працаўнікі ўносяць арганіку, другія –заворваюць глебу, трэція – падкормліваюць азімыя, чацвёртыя – сеюць.

IMG_3996.JPG

Па словах галоўнага агранома Аляксандра Кавалькі, цяпер прыгортваюць у глебу ячмень і зернебабовыя, падсяваюць свірэпіцу.

IMG_3980.JPG

Галоўны аграном КСУП “Гервяты”Аляксандр Кавалька

– Парадавала, што з зімоўкі ў дастаткова добрым стане выйшлі азімыя, у тым ліку рапс пад яго адвялі тысячу гектараў. Спадзяюся, што веснавая кампанія пройдзе без эксцэсаў. Адсеяцца ў аптымальныя тэрміны – задача нумар адзін, і яе добра разумеюць механізатары. Тэхніку абнавілі, насеннем забяспечаны звыш патрэбы, паліва хапае, для ўсіх задзейнічаных на палявых работах працаўнікоў арганізавана харчаванне, – падсумаваў галоўны тэхнолаг “гервяцкіх” палёў.

IMG_3976.JPG

Для Эдуарда Мілэйшы сёлетняя пасяўная – 19-я

 

Текст: Алёна Ганулич
Фото: Алёна Ганулич
 
Па матэрыялах газеты "Астравецкая праўда"

Читайте также: