Главная » Новости » Лента новостей

Новыя героі жніва: вадзіцель-“двухтысячнік”, маладзёжны экіпаж і бронзавы прызёр сярод камбайнераў

160

На Астравеччыне жніво дасягнула рубікону: абмалочаны 52% збожжавых і 94% рапсу. У раёне з’явіліся новыя героі жніва.

Сярод вадзіцеляў ізноў самым спрытным стаў Анатоль Якубцэвіч з РУП “Астравецкі саўгас “Падольскі”, які першы ў Астравецкiм раёне перавёз 2 тысячы тон збожжа.

Сярод маладзёжных экіпажаў у гонцы за запаветнай тысячай тон збожжа і рапсу першымі фінішыравалі старшы камбайнер Іван Бародка і яго памочнік Алег Бразевіч з КСУП “Гудагай”.

Віншаванні ім адрасавалі першы намеснік старшыні райвыканкама – начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Іван Карніла, старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Юрый Адула.

– Годная перамога годных людзей, – сказаў старшыня райсельгасхарчу. – Прыемна адзначыць, што вы на роўных працуеце з больш вопытнымі камбайнерамі і, нягледзячы на малады ўзрост, дэманструеце прафесіяналізм на ўборцы. Так трымаць!

Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі па ўсёй краіне праводзіць акцыю “Моладзь – за ўраджай!”. Першым маладым тысячнікам Астравеччыны віншаванні накіравала галоўны бухгалтар райкама БРСМ Таццяна Сцяблоўская, якая пажадала, каб не падводзіла тэхніка і добра сыпалася збожжа.

На бронзавай прыступцы жніўнага п’едэсталу сёлета апынуліся два экіпажы: трэцім сярод камбайнераў у раёне таксама стаў Уладзімір Шаблавінскі з КСУП “Гудагай”, які і ў мінулыя гады ўваходзіў у лік прызёраў працоўнага спаборніцтва.

Далучаемся да віншаванняў і жадаем хлебаробам новых перамог!

Текст: Алёна Ганулич
Фото: Алёна Ганулич

По материалам газеты "Астравецкая прауда"

Читайте также: