Главная » Новости » Лента новостей

Дзмітрый Пагада: "Мару, што "Варняны" некалі дасягнуць свайго былога росквіту "

166


Дзмітрый Пагада, інжынер-механік КСУП «Варняны» (стаж 2 гады):

– Трэці год працую ў гаспадарцы. Спачатку атрымаў сярэдне-спецыяльную адукацыю ў Вілейскім прафесійна-тэх­нічным каледжы. Пазней адвучыўся ў Беларускім дзяр­жаўным аграрна-тэхнічным універсітэце. Маю вадзіцельскія катэгорыі на легкавы аўтамабіль, грузавы катэ­горыі С, калёсныя трактары А, В і камбайн. Хоць на апошнім не працаваў, але хацелася б. Ніхто не адпусціць: на жніве ў мяне, як у механіка, клопатаў хапае: нарад, дакументацыя, пошук патрэбных запчастак, рамонт – фронт вялікі.

Спярша загадваў механічнымі майстэрнямі. Адказваў за парадак на тэрыторыі, выпуск тэхнікі, яе пастаноўку на захоўванне, рамонт і многае іншае. Потым прызначылі інжы­нерам-механікам. Спецыфіка работы значна не змяні­лася. На балансе КСУП «Варняны» 42 трактары, з якіх 7 энерганасычаныя, 8 камбайнаў. Сёлета атрымалі новы айчынны зернеўборачны агрэгат GS12A1. Парк сельгастэхнікі папоўнілі ў гэтым годзе і два «Беларусы-1521».  

(Пацікавілася ў маладога спецыяліста, што ён змяніў бы ў рабоце, каб дазваляла фінансавае становішча гаспадаркі. – Заўв. аўт.) 

– Абнавіў бы тэхніку, у тым ліку прычапныя агрэгаты. Бо наша моцна састарэла, а да замежнай знайсці і набыць патрэбныя запчасткі задача, лічы, невырашальная. Так што лепш набываць айчыннае: плугі, культыватары, камбайны… 

Хацелася б, каб «Варняны» былі такімі ж паспяховымі і багатымі, як паўтара дзесяцігоддзя назад.

Текст и фото: Алёна Ганулич
По материалам газеты "Астравецкая праўда"

Читайте также: