Главная » Новости » Лента новостей

Праверылі ўмовы працы ў КСУП “Войневічы”

669

У рамках месячніка бяспекі працы, які доўжыцца па 17 красавіка, у арганізацыях аграпрамысловага комплексу раёна падчас правядзення вясновых палявых работ праводзяцца праверкі.

Галоўны спецыяліст аддзела механізацыі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Аляксандр Камароў, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Уладзімір Казак наведалі КСУП “Войневічы”. З мэтай праверкі транспартнай і пажарнай бяспекі ў полі быў абследаваны транспарт на наяўнасць першасных сродкаў пажаратушэння, медыцынскіх аптэчак, сродкаў індывідуальнай абароны, у майстэрнях – парадак правядзення перадрэйсавых аглядаў вадзіцеляў і механізатараў і выпуск транспартных сродкаў у рэйс.

Таксама паглядзелі, як забяспечваюцца гарачым харчаваннем работнікі, якія задзейнічаны на палявых работах, як падрыхтавана сталовая, укамплектавана тэхніка, якая дастаўляе абеды ў поле.

Святлана ГРЫШЫНА

Па матэрыялах газеты "Перамога"

Читайте также: