Главная » Новости » Лента новостей

Новые герои жатвы-2019. Профсоюзы Кореличчины наградили водителей на отвозке и работников зерносушильных комплексов

339

Жніво – адказная пара, паспяховы ход якой залежыць ад зладжанай працы ўсяго калектыву таго ці іншага сельгаспрадпрыемства. Камбайнавыя экіпажы, вадзіцелі на адвозцы, работнікі зернесушыльных комплексаў – звенні ланцужка, якія падчас уборкі працуюць у адзіным напружаным рытме, каб не страціць ніводнага зярнятка сёлетняга ўраджаю.

У канцы мінулага тыдня старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Ірына Пянькоўская і старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Лідзія Шэўка ўзнагародзілі чарговых герояў жніва, якімі сталі лепшыя вадзіцелі на адвозцы і працаўнікі зернесушыльных комплексаў. Так, вадзіцель КСУП “Лукі-Агра” Вячаслаў Богуш першым у раёне на аўтамабілі “ГАЗ-3571” перавёз 1000 тон зерня. Яшчэ адным пераможцам раённага спаборніцтва на жніве-2019 стаў іншы вадзіцель гэта ж сельгаспрадпрыемства.Ігар Шыран на “МАЗе-555026” першым на Карэліччыне перавёз 2000 тон збожжа.

Сярод звенняў на дапрацоўцы зерня таксама ёсць свае героі. Аляксандр Жук і Арцём Чужаўка з СВК “Маяк-Заполле” на зернесушыльным комплексе “СЗК-10” дапрацавалі 1000 тон зерня. А звяно КСУП “Лукі-Агра” ў складзе Юрыя ТрыбуцяАляксандра СянютыІгара Ракача і Васілія Гоцкі на КЗСВ-30 першымі ў раёне пераадолелі мяжу ў 5000 тон збожжа.

Атрымаўшы ўзнагароды, грашовыя прэміі і цёплыя словы падзякі ад лідараў прафсаюзнага руху Карэліччыны, удзельнікі ўборачнай кампаніі вярнуліся на свае працоўныя месцы.

polymia.by

 

Наши контакты

Наш адрес

230029, г. Гродно, ул. Коммунальная, 32

8 (0152) 62-50-11

obkom.apk.grodno@mail.ru

Время работы

Пн-Чт: 8.00 - 17.00

Пт: 8.00 - 15.45

Сб-Вс: выходной