Главная » Новости » Лента новостей

Нашы людзі: загадчык МТФ “Страча” Ірына Міхновіч

331
Малочна-таварная ферма «Страча» КСУП «Міхалішкі» бадай што самая аддаленная ад райцэнтра. Падчас акцыі «Наш жывёлавод» пазнаёмілася з загадчыкам аб’екта Ірынай Міхновіч, якая ў сельскай гаспадарцы працуе ўсё жыццё. 

– Хоць і адвучылася на швачку ў Камарове, але па прафесіі амаль не працавала, – расказвае пра сябе Ірына Мечыславаўна. – Пасля вучылішча выйшла замуж і пайшла ў дэкрэт. Потым была і цялятніцай, і даяркай, і загадчыцай зернесклада. Даўней тут, у Страчы, была свая свінаферма, дзе я клапацілася пра свінаматак. Тады прызначылі загадчыкам гэтай фермы, з таго часу і працую. 

Малочны статак на МТФ не­вя­лікі: 165 галоў. Акрамя гэтага, ёсць некалькі дзясяткаў цялят. Па малаку ферма плюсуе: у параўнанні з мінулым годам сярэднясутачны надой ад каровы тут вырас на 2 кілаграмы. 

– Не мной сказана, што малако ў каровы на языку. Калі дастаткова кармоў, розных дабавак, тады яно будзе. Шмат чаго залежыць ад калектыву: людзі ў нас талковыя падабраліся. Неаспрэчны плюс у тым, што кармы ў нас развозяць на кані, а не механізавана. Нашы хлопцы пастаянна на месцы. Іх праца тытанічная, але жывёла пастаянна сытая, – працягвае суразмоўца. – Малако вырасла і за кошт абнаўлення статка. У памяшканні былога бычніка паставілі нецеляў, іх штучна асемяняем – у выніку ў гурт уводзім новых дойных кароў. 

Ірына Міхновіч не толькі добры працаўнік, але і шматдзетная маці. Малодшы сын-другакласнік неяк сказаў, што хоча стаць вет­урачом, як бацька. 

– Светлай памяці муж быў ветэрынарам у саўгасе «Падольскі» і падпрацоўваў на гэтай ферме, – працягвае жанчына. – Ілья таксама марыць жывёл лячыць, але гэта яшчэ дзіцячыя думкі. Галоўнае – быць на сваім месцы!


Текст: Алёна Ганулич
Фото: Алёна Ганулич

Читайте также: