Главная » Новости » Лента новостей

Нашы людзі: Улад Млынкоўскі і Эдуард Мураўскі з КСУП “Варняны” падкормліваюць збожжавыя

184
Улад Млынкоўскі, дарэчы, як і яго бацька і дзядзька, з дзяцінства ведаў, што працаваць будзе вадзіцелем. Так і атрымалася. 

Нарадзіўся Улад у Варнянах, падчас вучобы ў школе атрымаў вадзіцельскія правы.

Што такое праца ў сельскай гаспадарцы, хлопец ведаў з дзяцінства – тут працаваў бацька і сын часта круціўся каля яго, часам дапамагаў рамантаваць тэхніку.

-- У КСУП “Варняны” працую з 16 гадоў. Спачатку дапамагаў тату, а потым мне далі трактар МТЗ-82 -- гэта была вялікая радасць, -- расказвае малады чалавек.

За 10 гадоў Уладу давялося папрацаваць на розных трактарах, корма- і збожжаўборачнай тэхніцы. Кожную з машын даводзіў да ладу – каб не падвяла ў самы адказны момант.

-- Цікава працаваць у сельскай гаспадарцы. А таксама важна і адказна. Я разумею, што менавіта ад мяне і іншых працаўнікоў вёскі залежыць харчовая бяспека нашай краіны – і, канешне, ганаруся, што маю да гэтага дачыненне, -- усміхаецца варнянец.

А дома – чатыры гады назад сям’я атрымала жыллё -- мужчыну чакаюць жонка і два сыны. Старэйшы, хоць яшчэ малы, але ўжо не супраць сесці за руль татавай тэхнікі.

Сёння Улад Млынкоўскі працуе на “Расе”, якая, можна сказаць, першай выходзіць у поле, – падкормлівае збожжавыя.

У тандэме з маладым чалавекам шчыруе яго дзядзька Эдуард Мураўскі. Мужчына на трактары падвозіць КАС.

-- Можна сказаць, што з тэхнікай сябрую з першага класа – не раз сядзеў у бацькавым гусенічным трактары, -- усміхаецца Эдуард. – У калгас прыйшоў яшчэ да арміі і пасля службы сюды вярнуўся шафёрам. Быў, праўда, перапынак – два гады працаваў токарам на заводзе ў Літве, але потым вярнуўся – Радзіма паклікала.

У сельскай гаспадарцы шчыруе нямала людзей. У кожнага свая работа: адны заворваюць і культывуюць глебу, другія сеюць насенне, трэція ўбіраюць ураджай… І дзякуючы гэтым людзям ад зямлі развіваецца і квітнее наша краіна!

Текст: Администратор сайта
Фото: Елена Ярошевич
 
Па матэрыялах газеты "Астравецкая праўда"

Читайте также: