Главная » Новости » Лента новостей

Напярэдадні Дня Перамогі былыя вязні канцлагераў прымалі віншаванні ад прафсаюзных лідараў

233

Павіншаваць з Вялікай Перамогай і ўручыць кветкі да былых вязняў канцэнтрацыйных лагераў, якія жывуюць у нашым раёне, завіталі прафсаюзы.

Сведкаў ваенных падзей, якія апалілі іх дзяцінства, на Астравеччыне засталося чацвёра: Еўдакія Рыгораўна Сігалёва, Соф’я Цярэнцьеўна Палуян, Ніна Іларыёнаўна Мілідовіч і Ніна Адамаўна Маргуж. 

За некалькі дзён да знакавага для беларусаў дня – 9 Мая – жанчын павіншавалі старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Юрый Адула і галоўны бухгалтар Марыя Станкевіч, старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі і прафсаюзныя лідары СШ №2 Наталля Варабей і СШ №1 Алена Урбановіч. 

– У дзяцінстве вы зведалі, што такое вайна, потым былі няпростыя пасляваенныя гады. Для маладога пакалення вы прыклад неймавернай мужнасці і жыццёвай мудрасці, – сказала Марына Кутовіч. – Ад імя ўсёй прафсаюзнай грамадскасці Астравеччыны віншуем вас з надыходзячым святам Вялікай Перамогі. Жывіце доўга і радуйце нас і надалей! 

Гераіні падзякавалі гасцям за ўвагу і пажадалі толькі аднаго: мірнага неба над роднай Беларуссю. 

Текст: Алёна Ганулич 

Фото: Алёна Ганулич 

Читайте также: