Найстарэйшага ветэрана меліярацыі павіншавалі з Днём бацькі
.jpg)
З нагоды Дня бацькі найстарэйшы ветэран раённай меліярацыі Віктар Кізік прымаў віншаванні ад дырэктара Астравецкага прадпрыемства меліярацыйных сістэм Вадзіма Вянгроўскага і старшыні прафкама Надзеі Ненартовіч.
Звыш 30-ці гадоў Віктар Фёдаравіч адпрацаваў у ПМС. Выгадаваў дваіх дзяцей, дачакаўся шасцярых унукаў і аднаго праўнука. У свае 95 мужчына цудоўна выглядае і абыходзіцца сваімі сіламі. Толькі на зіму пакідае свой дом у Астраўцы і пераязджае да дзяцей у сталіцу.
– Для нас вы з’яўляецеся прыкладам даўгалецця, працалюбства, аптымізму, – віншуючы, зазначыў Вадзім Вянгроўскі. – З Днём бацькі! Няхай блізкія радуюць вас сваімі ўсмешкамі.
– Няхай здароўе будзе самым галоўным вашым спадарожнікам на доўгія гады, – дадала Надзея Ненартовіч.
Прыемным дапаўненнем да віншаванняў Віктару Фёдаравічу сталі кветкі і палатно з яго партрэтам.
.jpg)
.jpg)
Алёна Ганулич
По материалам газеты "Астравецкая праўда"








