Главная » Новости » Лента новостей

Нацкія дзеруны, капыткі, вядзер, цапяліны, бабка… Смачнае свята гудзе ў Воранаве

84

Знатныя стравы на фэст прыгатавалі гаспадыні ўсіх сельгаспрадпрыемстваў Воранаўшчыны і нават байкеры. Канешне ж, пачэснае месца заняў падворак з “нацкім дзеруном”, які праславіў нашу Воранаўшчыну далёка за межамі рэгіёна. З асалодай духмянымі, з пылу з жару дзерунамі частаваліся госці свята і бралі майстар-клас па іх прыгатаванні ў захавальніц рэцэпту гэтай даўняй стравы. Што тут скажаш: бульбу спрытна таркавалі і ліха выпякалі.

1C9A8863.JPG

1C9A8867.JPG

1C9A8870.JPG

1C9A8874.JPG

1C9A8883.JPG

Здавалася, з таркаванай бульбы знаем нямала страў. Ды на свяце адкрылі для сябе новыя, якімі колісь сілкаваліся яшчэ нашы дзядулі і прадзядулі. Беларускім ударам па голаду жартоўна гіркаўскія гаспадыні назвалі капыткі. Рэцэпт хоць немудрагелісты, але страва — пальчыкі абліжаш. А як гавалі вядзер прадстаўнікі эксперыментальнай базы “Кастрычнік”, дзіву даваліся нават сталыя людзі! На вогненным пні ён няспешна “падрумяньваў” свае бакі. Адбою не было ад жадаючых паспрабаваць больцішскія каралеўскія цапяліны, “элітныя” клёцкі, пагародзенскія дранікі, доцішскія картаплянікі — тыя ж дранікі, толькі з мясам. Бульбяныя бліны па-пераганцаўску пяклі ў партызанскай зямлянцы, а місявіцкая бабка пераносіла гасцей у часы Савецкага Саюза…

Што тут казаць, калі бульба на стале, то і песня ў галаве. А на падворках яе было ўдосталь. Госці і душой адпачывалі, і самае гасціннае сельскагаспадарчае падвор’е, смакуючы нацыянальныя стравы, выбіралі. Бясспрэчным пераможцай прызнаны КСУП “Эліт-Агра Больцінікі”, яны ж і атрымалі прыз сімпатыі гледачоў, на другім месцы — КСУП “Гіркі”, замкнула тройку лідараў КСУП “Больцішкі”.

2F1A6286.JPG

2F1A6295.JPG

2F1A6367.JPG

2F1A6395.JPG

2F1A6400.JPG

2F1A6413.JPG

2F1A6420.JPG

2F1A6428.JPG

2F1A6431.JPG

2F1A6433.JPG

2F1A6441.JPG

1C9A8889.JPG

1C9A8902.JPG

1C9A8903.JPG

1C9A8906.JPG

1C9A8925.JPG

1C9A8927.JPG

1C9A8928.JPG

1C9A8930.JPG

1C9A8932.JPG

1C9A8936.JPG

1C9A8941.JPG

1C9A8943.JPG

1C9A8947.JPG

1C9A8949.JPG

1C9A8952.JPG

1C9A8955.JPG

1C9A8957.JPG

2F1A6062.JPG

2F1A6072.JPG

2F1A6077.JPG

2F1A6086.JPG

2F1A6093.JPG

2F1A6102.JPG

2F1A6132.JPG

2F1A6147.JPG

2F1A6150.JPG

2F1A6152.JPG

2F1A6159.JPG

2F1A6177.JPG

2F1A6184.JPG

2F1A6188.JPG

2F1A6197.JPG

2F1A6203.JPG

2F1A6206.JPG

У конкурсе на самае хуткае паяданне дранікаў перамогу святкаваў Алег Бялоў.

2F1A6114.JPG
2F1A6115.JPG
2F1A6117.JPG
2F1A6119.JPG
2F1A6120.JPG

Читайте также: