Начальнік цэха па перапрацоўцы рапсу СВК "Маяк-Заполле", узнагароджаны ордэнам Пашаны
Начальнік цэха па перапрацоўцы рапсу СВК "Маяк-Заполле", узнагароджаны ордэнам Пашаны, жыхар аграгарадка Краснае: — Галоўным дасягненнем нашай дзяржавы лічу мір на зямлі. Падзяляю тую міралюбівую палітыку, якую праводзіць Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка, а таксама сяброўскія адносіны, якія наладжаны з многімі краінамі свету. Як важна, што дзеці і ўнукі могуць спакойна хадзіць па вуліцах, і дарослыя не хвалююцца за іх бяспеку. Яшчэ акцэнт хачу зрабіць на развіцці важнай галіны — сельскай гаспадаркі. Даўно на змену ручной працы прыйшла сучасная тэхніка, будуюцца новыя малочнатаварныя комплексы і адкрываюцца вытворчыя цэхі. Патрабуецца толькі сумленна працаваць, што і трэба рабіць. Чалавек працы ў нашай краіне цэніцца.








