Главная » Новости » Лента новостей

На ўрачыстым прыёме ў губернатара пабывала Святлана Сыс з КСУП “Гервяты”

135

На фота: Святлана Сыс (першая злева)

На ўрачысты прыём да старшыні Гродзенскага аблвыканкама Уладзіміра Караніка з нагоды 8 Сакавіка было запрошана 25 жанчын з розных раёнаў вобласці, у тым ліку і наша зямлячка Святлана Сыс.

Акрамя гэтага, у сустрэчы прымалі ўдзел старшыня абласнога Савета дэпутатаў Алена Пасюта, памочнік Прэзідэнта – інспектар па Гродзенскай вобласці Юрый Караеў і начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама Ігар Булаўка.

Кветкі, падарункі, віншаванні і святочны канцэрт – у гэты дзень было ўсё для жанчын, якія гарманічна спалучаюць ролі любячых мам, пяшчотных жонак і адказных працаўніц.

Святлана Сыс, якая без малога 30 гадоў працуе на комплексе па дарошчванні і адкорме буйной рагатай жывёлы КСУП “Гервяты”, упершыню трапіла на такі прыём.

– Сустрэча прайшла на самым высокім узроўні – усё прадумана да дробязяў. З надыходзячым святам віншаваў не толькі Уладзімір Каранік, але і іншыя госці. Пасля ўручэння кветак нас чакаў невялікі канцэрт. Думаю, не толькі я, але і астатнія жанчыны адчулі сябе сапраўднымі гераінямі, – падзялілася ўражаннямі Святлана Сыс.

Текст: Алёна Ганулич
Фото: Гродненская правда
 
По материалам газеты "Астравецкая праўда"

Читайте также: