Главная » Новости » Лента новостей

На форуме сельскіх жанчын пабывалі жыхаркі Астравеччыны

95

У другі раз форум сельскіх жанчын сабраў у сталіцы больш за тысячу працаўніц розных сельскагаспадарчых прафесій з усіх куточкаў краіны. Былі там і нашы зямлячкі з КСУП “Гервяты”.

Ініцыятарамі ўрачыстасці сталі Беларускі саюз жанчын, Міністэрства сельгасхарчу і прафсаюз работнікаў АПК.

У складзе Гродзенскай дэлегацыі Астравеччыну прадстаўлялі “гервяцкія працаўніцы”: загадчыкі зернесклада Алеся Ясевіч і малочна-таварнай фермы “Гіры” Жанна Кімса.

1.jpg

У Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета жанчын прывітала і падзякавала за працу першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Ала Ламакіна. Па яе меркаванні, дзякуючы людзям аграпрамысловага комплексу, у якім працуе звыш 120 тысяч жанчын, ствараецца харчовая і сацыяльная бяспека дзяржавы.

2.jpg

Прадстаўніц прыгожай палавіны нашай краіны чакала насычаная праграма: жанчыны наведалі Свята-Елісавеценскі манастыр, музей Вялікай Айчыннай вайны, а таксама паглядзелі спектакль “Ганна Карэніна”.

3.jpg

З першых вуснаў

Алеся Ясевіч:

– Засталіся самыя станоўчыя ўражанні ад форум. Мы жылі ў шыкоўных нумарах гасцініцы “Вікторыя”. Упершыню пабывала ў тэатры оперы і балета, музеі і манастыры. Прыемна, што на такое знакавае мерапрыемства выбралі менавіта нас.

Текст: Алёна Ганулич
Фото: Архіў гераінь
По материалам газеты "Астравецкая праўда"

Читайте также: