Главная » Новости » Лента новостей

На Астравеччыне вызначыліся ўсе пераможцы жніўнага спаборніцтва

237

На Астравеччыне вызначыліся ўсе пераможцы і прызёры жніўнага спаборніцтва. Нагадаю, што золата ва ўсіх трох намінацыях узялі хлебаробы КСУП “Гервяты”, а восьсерабро” і “бронзу” – аграрыі КСУП “Гудагай”.

Віншаванні, дыпломы, грашовыя прэміі і кветкі перадавікі ўборачнай кампаніі прымалі ад старшыні раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Юрыя Адулы і прафсаюзнага лідара КСУП “Гудагай” Ганны Налівайкі. Зазначу, прызёры працоўнага спаборніцтва неўпершыню дэманструюць такі ўдалы вынік – у мінулыя сезоны яны ўваходзілі ў топ-3 першых “тысячнікаў” раёна.

Валерый Змітровіч сярод вадзіцеляў на адвозе збожжа сёлета фінішаваў другім. Крыху саступіў калегу Іван Печкур. 

Другую прыступку сярод аператараў зернесушыльных комплексаў занялі Вадзім Адамковіч і Віталь Андрушкевіч, якія ў пары працуюць на зернесушыльным комплексе ў Германішках. Тройку замкнулі Віктар Янкойць і Міхаіл Грымбоўскі (Малі).

Падчас ушавання апошніх герояў жніва прафсаюзныя лідары пабывалі і на нівах, дзе працавала адно з уборачных звёнаў, каб павіншаваць з днём нараджэння камбайнера Яўгена Грабоўскага. Для мужчыны ўжо стала традыцыяй, што сваё свята ён сустракае за штурвалам камбайна на ўборцы ўраджаю. 

 

Текст: Алёна Ганулич 

Фото: Алёна Ганулич 

Читайте также: