Главная » Новости » Лента новостей

На Астравеччыне прайшоў конкурс “Лепшы араты раёна – 2021”

308

Конкурс прафесійнага майстэрства механізатараў на ворыве ўжо стаў традыцыйным. Некалькі гадоў назад ён быў адроджаны па ініцыятыве старшыні Астравецкага раённага выканаўчага камітэта Ігара Шалудзіна. Сёлета спаборніцтва праходзіла ў трох катэгорыях: сярод аратых, якія працуюць на энерганасычаных трактарах “Джон-Дзір”, “Беларус” і МТЗ-1221/ МТЗ-1523.

На палях КСУП “Варняны” 14 удзельнікаў 2 дні апрацоўвалі ўчасткі, якія ім выпалі па выніках жараб’ёўкі.

Лепшымі сярод механізатараў, якія працуюць на “Джон-Дзірах” прызнаны:

1) Віталь Трыбоцкі, РУП "Астравецкі саўгас "Падольскі";

2) Уладзімір Мятлеўскі, КСУП "Варняны".

На “Беларусах”:

1) Рымантас Трапшыс, КСУП "Гервяты";

2) Віктар Алёкса, КСУП "Гудагай". 

На трактарах МТЗ-1221/ МТЗ-1523:

1) Іван Аўгуль, РУП "Астравецкі саўгас "Падольскі";

2) Віктар Бабойць, КСУП "Гервяты";

3) Міхаіл Грузд, РУП "Астравецкі саўгас "Падольскі".

Акрамя гэтага, дырэктар РУП "Астравецкі саўгас "Падольскі" Дзяніс Кіпра і галоўны аграном Дзімтрый Малючак адзначаны прэміямі – аратыя гэтай гаспадаркі выканалі найбольшы аб’ём работ. Усе ўдзельнікі і пераможцы атрымалі грашовае заахвочванне і заработную плату.

Партрэт Віталя Трыбоцкага з РУП “Астравецкі саўгас “Падольскі” ў мінулыя гады заносіўся на раённую Дошку гонару

Віктар Міхалоўскі з КСУП “Варняны”

Іван Аўгуль з РУП “Астравецкі саўгас “Падольскі”

Па матэрыялах газеты "Астравецкая праўда"

Читайте также: