Главная » Новости » Лента новостей

На Ашмяншчыне працягваюць уручаць юбілейныя медалі “75 гадоў вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

219

Ваенны камісар Ашмянскага ваенкамата Ігар Місюкевіч, старшыня райсавета ветэранаў Уладзімір Бельчанка, галоўны бухгалтар райкама прафсаюзаў аграпрамысловага комплекса Аксана Людкевіч і кіраўнік спраў Гальшанскага сельвыканкама Жанна Садоўская ўручылі юбілейныя ўзнагароды і падарункі ветэрану Вялікай Айчыннай вайны Эдуарду Антонавічу Сарока і вязню канцэнтрацыйнага лагера Марыі Ягораўне Селядцовай.

Эдуард Сарока пайшоў на фронт добраахвотнікам восенню 1944 года. Быў наводчыкам 152-й гаўбічнай батарыі рэзервовага палка. З баявымі таварышамі радавы мужна змагаўся на тэрыторыі Польшчы. Да Перамогі салдату давялося ісці нялёгкімі ваеннымі дарогамі. Пасля заканчэння вайны яшчэ шэсць гадоў  радавы Сарока служыў у арміі. Аб мужнасці і стойкасці ветэрана вайны кажуць і яго баявыя ўзнагароды — ордэн Айчыннай вайны ІІ ступені, медаль «За перамогу над Германіяй 1941-1945 гг.», «Медаль Жукава», а таксама юбілейныя медалі.

Жудасныя падзеі ваеннага ліхалецця ўрэзаліся і ў памяць тады маленькай чатырохгадовай Марыі Селядцовай, якая страціла два гады жыцця ў германскім канцэнтрацыйным лагеры. Пры вяртанні дамоў яе, як і іншых дзяцей вайны, чакалі цяжкія выпрабаванні ─ голад, разруха і хваробы…

Разам са старшынёй Жупранскага выканкама Андрэем Клышэўскім удзельнікі дэлегацыі накіраваліся ў Жупраны, каб уручыць юбілейную ўзнагароду ўдзельніку Вялікай Айчыннай вайны Уладзіміру Уладзіміравічу Лашкевічу. З 1944 года мужчына прымаў удзел у складзе спецыяльных фарміраванняў у размініраванні тэрыторый і аб’ектаў.  У арсенале ветэрана вайны  — медаль «За перамогу над Германіяй» і шматлікія юбілейныя ўзнагароды.

Да віншаванняў удзельніка вайны Браніслава Іванавіча Шагідзевіча далучылася першы сакратар райкама ГА “БРСМ” Вольга Шыдлоўская.

Апошняй кропкай віншавальнага маршруту сталі адрасы вязняў канцэнтрацыйных лагераў Міхаіла Ханені і Соф’і Наваркі. Госці павіншавалі іх з надыходзячым святам, а таксама ўручылі медалі і падарункі.

www.osh.by

Наши контакты

Наш адрес

230029, г. Гродно, ул. Коммунальная, 32

8 (0152) 62-50-11

obkom.apk.grodno@mail.ru

Время работы

Пн-Чт: 8.00 - 17.00

Пт: 8.00 - 15.45

Сб-Вс: выходной