Главная » Новости » Лента новостей

Міхалішкі забралі бронзу

493

Нагадаем, што сёлета сярод вадзіцеляў “золата” і “серабро” жніўнага п’едэстала забралі адразу два гервятцы – Вадзім Кацяш і Уладзімір Трышын. Сёння тысячу тон збожжа перавёз і вадзіцель КСУП “Міхалішкі” Станіслаў Мілашэвіч.

Лепшых хлебаробаў раёна з выдатным вынікам павіншавалі старшыня і галоўны бухгалтар райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Юрый Адула і Марыя Станкевіч, а таксама лідары прафсаюзных пярвічак гаспадарак.

…Пераможцы жніўнага спаборніцтва сярод вадзіцеляў і аператараў зернесушыльных установак ужо вядомыя. Застаецца толькі чакаць, хто з камбайнераў першы ў раёне запіша на свой рахунак жаданую тысячу тон збожжа.

 

ostrovets.by

Читайте также: