Главная » Новости » Лента новостей

Месячник по охране труда проходит в организациях АПК: как дела обстоят в КСУП «Михалишки»

471
З 17 сакавіка па 17 красавіка ў агранізацыях сельскай гаспадаркі
Астравеччыны праходзіць месячнік бяспекі працы падчас вясенне-
палявых работ. Старшыня райкама прафсаюза работнікаў
аграпрамысловага комплексу Юрый Адула і галоўны спецыяліст
ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Анастасія Крывіцкая
наведаюць усе сельгаспрадпрыемствы. Маніторынг спецыялісты
распачалі з КСУП “Варняны”, а падчас паездкі ў КСУП “Міхалішкі” да іх
далучыўся карэспандэнт “раёнкі”.
Да слова, падобныя месячнікі сталі традыцыйнымі для нашага раёна: звычайна
яны праходзяць падчас асноўных сельскагаспадарчых кампаній. І гэта
невыпадкова: на працягу апошніх гадоў менавіта ў гэтай галіне ў Гродзенскай
вобласці адзначаецца высокі ўзровень вытворчай траўматызацыі. Летась, да
прыкладу, у выніку няшчасных выпадкаў у Прынёманні загінула 6 працаўнікоў,
а 21 чалавек атрымаў цяжкія пашкоджанні.
Асноўны акцэнт падчас маніторынгу надаём многім аспектам. Гэта і
наяўнасць аптэчак першай дапамогі ў аўтамабілях і самаходных машынах,
правяраем забеспячэнне работнікаў спраўнымі інструментамі, спецыяльным
адзеннем, абуткам і сродкамі індывідуальнай засцярогі, абуладкаванне
санітарна-бытавых зон, уключаючы душавыя з гарачай і халоднай вадой і
арганізацыю харчавання. Да слова, у КСУП “Гервяты” яно цалкам аплочваецца
наймальнікам, а іншыя сельгаспрадпрыемствы, у тым ліку КСУП “Міхалішкі”.
даюць частковую кампенсацыю, – па дарозе патлумачыў Юрый Адула. –
Стварэнне бяспечных умоў працы –працэс, які патрабуе пастаяннага кантроля
і ўвагі з боку кіраўніцтва. Толькі так можна захаваць здароўе работнікаў,
забяспечыць іх бяспеку і стабільнае выкананне вытворчых задач. Мне здаецца,
што адной з галоўных праблем застаецца невыкананне правілаў самімі
працаўнікамі і паслабленне кантролю з боку спецыялістаў. Толькі сумесныя
намаганні работнікаў і кіраўніцтва могуць гарантаваць бяспечныя ўмовы
працы.
Першым пунктам у маршруце правяраючых значыўся цэнтральны мехвор. Ля
ўезда на тэрыторыю заўважыла яго вялікую карту-схему, якой раней не было,
адзін “плюсік” “міхалішкаўцы” ўжо заслужылі.
Праўда, далей асабіста мяне чакала расчараванне у дадзеным выпадку я не пра
ахову працы, а банальны парадак, дакладней яго адсутнасць, на тэрыторыі і
ўнутры майстэрань. Усё ж такі спадзяюся, што работнікі прыбяруцца, для гэтага
трэба толькі іх жаданне...
...Але вяртаючыся да тэмы: у гаражы вадзіцель займаўся рамонтам аўтамабіля,
загнаўшы яго на яму, без выкарыстання супрацьадкатных упор. На заўвагу
гасцей з раёна пра гэта, толькі адмахнуўся, маўляў, тэхніка на ручніку і нікуды
не пакаціцца.
З парушэнняў, якія адразу кінуліся ў вочы, адсутнасць раструбаў у
вогнетушыцелях, выкарыстанне драўляных калодак пры рамонце тэхнікі і
агрэгатаў.
Парадавала, што намаганнямі кіраўніцтва гаспадаркі санітарна-бытавыя ўмовы
для механізатараў і вадзіцеляў палепшалі з’явілася душавая кабіна і гарачая
вада.
Загадчык майстэрань Аляксандр Карвэль паабяцаў, што ўсе парушэнні
выправяць. Хочацца верыць, што так і будзе.
Вяртаючыся ізноў зазірнулі ў гараж, з якога пачынаўся маніторынг. Колы
аўтамабіля ўжо падпіралі “супрацьадкаткі”. Парадавала, што вадзіцель
прыслухаўся да заўваг а значыць у пэўнай ступені засцярог сваё жыццё.
З Міхалішак накіраваліся ў Страчанку, дзе размяшчаецца другі мехдвор гэтай
гаспадаркі. Для сябе адзначыла чысціню і парадак, якія тут панавалі, па ўсім
бачна, што працуюць тут сапраўдныя гаспадары.
У майстэрні заспелі толькі аднаго вадзіцеля, які рамантаваў свой аўтамабіль.
Іншыя былі ў полі у самым разгары пасяўная. Па словах Віктара Канчаніна,
які падвозіць ваду пад унясенне “хіміі”, хацелася б, каб хутчэй набывалі і
дастаўлялі неабходныя запчасткі.
 
На пытанне пра створаныя на аб’екце ўмовы для бяспечнаяй працы мужчына не
адказаў і параіў пра гэта лепш пацікавіцца ў загадчыка механічных майстэрань,
што мы і зрабілі.
Праблема нумар адзін, якая найбольш цікавіла Анастасію Крывіцкую, гэта
абуладкаванне пакоя для адпачынку і прыёму ежы. Майстэрня не ацяпляецца, а
зімой, рамантуючы тэхніку, механізатарам трэба дзесьці пагрэцца і перакусіць.
Загадчык Уладзімір Станевіч не толькі расказаў, але і паказаў адпаведны
адрамантаваны пакой, куды правялі святло. Засталося вырашыць пытанне з
функцыянаваннем бойлера і ацяпленнем.
Апошнім пунктам на карце КСУП “Міхалішкі” для раённага прафсаюзнага
лідара аграрыяў і спецыяліста па ахове працы стаў цэнтральны зернесклад
гаспадаркі ў Заборцах. Найперш правяраючыя прагледзелі дакументацыю ўліку
правядзення інструктажоў і іншае. Зазначу, што яны праводзяцца пастаянна,
праўда, некаторыя журналы параілі замяніць, таму што яны састарэлага ўзору.
Загадчык зернесклада Іна Сяўрыс, якая тут працуе толькі 3-ці месяц, паказала
медыцынскую аптэчку першай дапамогі, у якой ёсць нават танометр, а таксама
запэўніла, што да пратраўлівання зерня дапускаюцца толькі работнікі ў сродках
індывідуальнай засцярогі.
Текст: Алёна Ганулич
Фото: Алёна Ганулич

Читайте также: