Главная » Новости » Лента новостей

Месца сустрэчы моладзі – “Святкі.by”

59

Традыцыйна святочны каляндар Дзятлаўшчыны адзначаны яркім агеньчыкам, які збірае маладых спецыялістаў з розных арганізацый і прадпрыемстваў.

Арганізатарам сустрэчы выступаюць раённы камітэт ГА “БРСМ” і раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці пры падтрымцы прафсаюзных арганізацый.

Агеньчык аб’яднаў на адной творчай пляцоўцы прадстаўнікоў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, установаў адукацыі, аховы здароўя, дзяржаўных установаў Дзятлаўскага раёна. Маладыя, вясёлыя, творчыя людзі сабраліся разам у рэстаране “Ліпічанка”, каб пазнаёміцца, адпачыць, патанцаваць і больш даведацца пра раён, дзе пачынаюць свой працоўны шлях.

З прывітальным словам да моладзі звярнуўся старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак:

 

– Рады вітаць вас у гэтай утульнай зале на нашай традыцыйнай штогадовай сустрэчы маладых спецыялістаў “Святкі.by”. Моладзевая палітыка нашай краіны, накіраваная на ўсебаковую падтрымку моладзі, з’яўляецца ўсебаковай, падтрымліваючы маладых людзей на розных этапах іх жыцця. З моманту ўладкавання на сваё першае месца працы вы паспелі заўважыць, як шмат на Дзятлаўшчыне мерапрыемстваў для моладзі, сённяшняе – не выключэнне. Прыемна бачыць тут шмат работнікаў аграпрамысловага комплексу, прафсаюз якога я прадстаўляю. Усім жадаю добрага адпачынку і цікавых знаёмстваў. Хачу запрасіць моладзь звяртацца ў свае раённыя прафсаюзы з радасцямі і клопатамі, а мы, чым зможам, дапаможам.

Гасцей павітала сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык:

– Кожны год мы традыцыйна праводзім наш агеньчык для працоўнай моладзі. Гэтай традыцыі ўжо больш за дзесяцігоддзе, за гэты час яна пазнаёміла і пасябравала ўдзельнікаў розных калектываў нашага раёна, упэўнена, што сённяшні вечар не стане выключэннем. Ад душы віншую вас з навагоднімі і каляднымі святамі. Жадаю здароўя, удачы, поспехаў на рабоце, надзейных спагадлівых калег. Паважайце адзін аднаго і дапамагайце, будзьце смелымі ў дасягненні самых высокіх мэтаў. Няхай у вас усё атрымаецца!

На працягу свята маладыя людзі мелі магчымасць дакрануцца да народных традыцый: разам паваражылі на суджаных і хуткую жаніцьбу, выцягнулі прадказанне на будучы год.

Нясумна было і аматарам сучаснай тусоўкі, якіх чакалі песні, танцы, нясумныя конкурсы, караоке і, нарэшце, любімая ўсімі казка, героямі якой сталі самі госці вечара.

 

 
 
 
 
 
 
 
 
 

Новости

Все права на любые материалы, опубликованные на сайте, защищены в соответствии  законодательства об авторском праве и смежных правах.
Любое использование текстовых, фото, аудио и видеоматериалов возможно только с согласия правообладателя.

Дятловская районная организации Белорусского профсоюза работников агропромышленного комплекса 2026

 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
16 января 2026 г.

 

Традыцыйна святочны каляндар Дзятлаўшчыны адзначаны яркім агеньчыкам, які збірае маладых спецыялістаў з розных арганізацый і прадпрыемстваў.

Арганізатарам сустрэчы выступаюць раённы камітэт ГА “БРСМ” і раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці пры падтрымцы прафсаюзных арганізацый.

Агеньчык аб’яднаў на адной творчай пляцоўцы прадстаўнікоў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, установаў адукацыі, аховы здароўя, дзяржаўных установаў Дзятлаўскага раёна. Маладыя, вясёлыя, творчыя людзі сабраліся разам у рэстаране “Ліпічанка”, каб пазнаёміцца, адпачыць, патанцаваць і больш даведацца пра раён, дзе пачынаюць свой працоўны шлях.

З прывітальным словам да моладзі звярнуўся старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак:


– Рады вітаць вас у гэтай утульнай зале на нашай традыцыйнай штогадовай сустрэчы маладых спецыялістаў “Святкі.by”. Моладзевая палітыка нашай краіны, накіраваная на ўсебаковую падтрымку моладзі, з’яўляецца ўсебаковай, падтрымліваючы маладых людзей на розных этапах іх жыцця. З моманту ўладкавання на сваё першае месца працы вы паспелі заўважыць, як шмат на Дзятлаўшчыне мерапрыемстваў для моладзі, сённяшняе – не выключэнне. Прыемна бачыць тут шмат работнікаў аграпрамысловага комплексу, прафсаюз якога я прадстаўляю. Усім жадаю добрага адпачынку і цікавых знаёмстваў. Хачу запрасіць моладзь звяртацца ў свае раённыя прафсаюзы з радасцямі і клопатамі, а мы, чым зможам, дапаможам.

Гасцей павітала сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык:

– Кожны год мы традыцыйна праводзім наш агеньчык для працоўнай моладзі. Гэтай традыцыі ўжо больш за дзесяцігоддзе, за гэты час яна пазнаёміла і пасябравала ўдзельнікаў розных калектываў нашага раёна, упэўнена, што сённяшні вечар не стане выключэннем. Ад душы віншую вас з навагоднімі і каляднымі святамі. Жадаю здароўя, удачы, поспехаў на рабоце, надзейных спагадлівых калег. Паважайце адзін аднаго і дапамагайце, будзьце смелымі ў дасягненні самых высокіх мэтаў. Няхай у вас усё атрымаецца!

На працягу свята маладыя людзі мелі магчымасць дакрануцца да народных традыцый: разам паваражылі на суджаных і хуткую жаніцьбу, выцягнулі прадказанне на будучы год.

Нясумна было і аматарам сучаснай тусоўкі, якіх чакалі песні, танцы, нясумныя конкурсы, караоке і, нарэшце, любімая ўсімі казка, героямі якой сталі самі госці вечара.

Маладыя спецыялісты падзяліліся сваімі ўражаннямі ад сустрэчы.

Марыя Сярэдзіна, фельчар Дзятлаўскай ЦРБ:


– Працую загадчыцай Вензавецкага ФАПа, мне вельмі падабаецца работа. Я – малады спецыяліст, таму атрымала запрашэнне на агеньчык. Хачу падзякаваць арганізатарам і работнікам культуры раёна – усё шыкоўна! Мне і маім калегам усё падабаецца, нам весела, добрая музыка, конкурсы. Эмоцыі зашкальваюць! Усёй працоўнай моладзі раёна жадаю, каб з задавальненнем працавалася і адпачывалася на Дзятлаўшчыне, каб заставаліся тут і раслі ў сваёй прафесіі.

Уладзіслаў Каўтуноў, інжынер-будаўнік СГФ “Агра-Мілк”:

– Прыйшоў працаваць у арганізацыю сёлета, калі запрасілі на агеньчык, з радасцю пагадзіўся. Адпачываем тут разам з калегамі, усё падабаецца. Ужо паспеў паўдзельнічаць у конкурсах, пазнаёміцца з равеснікамі з іншых сельгаспрадпрыемстваў і не толькі. Будзем супрацоўнічаць і сябраваць. На першым працоўным месцы ўжо асвоіўся, мяне ўсё задавальняе, падабаецца і жыць у Раклевічах. Думаю, што пасля таго, як адпрацую, застануся тут і надалей.

Анастасія Калесніковіч, выхавальніца дзіцячага сада № 2 горада Дзятлава:

– На “Святках.by” я ўжо другі год запар. З завальненнем прыняла запрашэнне, прыйшла сюды з калегамі, з якімі за паўтара года работы мы па-сапраўднаму пасябравалі. Дзякуй кіраўніцтву раёна і БРСМ за тое, што ў нас ёсць магчымасць сабрацца, пазнаёміцца і павесяліцца ад душы. Асобныя словы ўдзячнасці хачу выказаць калектыву, які прыняў мяне, як сапраўдная сям’я. Запрашаю маладых спецыялістаў прыязджаць працаваць на Дзятлаўшчыну, бо тут шмат добрых, спагадлівых людзей.

Наталля АВЯРЧУК

 

Читайте также: