Главная » Новости » Лента новостей

Механізатары, якія вызначыліся працай на першым укосе траў, атрымалі заслужаныя ўзнагароды

170

 


 

Першы намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Андрэй Клімовіч разам са старшынёй раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Генрыхам Юрэвічам аб’ехаў гаспадаркі Шчучыншчыны, каб уручыць перадавым касцам заслужаныя ўзнагароды за дасягненне найлепшых паказчыкаў на першым укосе траў.

 

У ААТ “Шчучынаграпрадукт” Пісьмы-падзякі і грашовыя прэміі атрымалі адразу пяць механізатараў. Сярод іх трактарыст з 25-гадовым стажам Лявонцій Бекіш.

 

– Я ўжо пяць гадоў, як знаходжуся на заслужаным адпачынку, але працягваю працаваць у роднай гаспадарцы, – зазначае Лявонцій Эдвардавіч. – Кожны дзень устаю ў шэсць гадзін раніцы і еду са Шчучына на мехдвор, дзе мяне чакае трактар з касілкай “KRONE”, якая за раз абкошвае палоску зямлі шырынёй 3,2 метра. Нават у водпуску не магу сядзець склаўшы рукі: цягне ў поле. Такім жа быў мой бацька, які ўсё жыццё прапрацаваў механізатарам у сельскай гаспадарцы. Вельмі прыемна, што нашу працу, якая на першы погляд не бачна, заўважаюць і цэняць! Гэта стымулюе дасягаць яшчэ больш высокіх вытворчых паказчыкаў.
Разам з Лявонціем Бекішам заслужаныя ўзнагароды атрымалі механізатары ААТ “Шчучынаграпрадукт” Васілій Гваздоўскі, Віталій Калбасаў, Андрэй Комар і Уладзімір Валошка.

 

Першы намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Андрэй Клімовіч і старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Генрых Юрэвіч таксама адзначылі перадавых касцоў ААТ “Дэмбрава”, ААТ “Васілішкі”, ААТ “Орля”, ААТ “АграГЖС” і саўгаса “Вялікае Мажэйкава”.

 

– Кожнаму з вас я з гонарам цісну руку! – зазначыў Генрых Юрэвіч. – Дзякуй за адказнасць і сумленную працу. Вы – сапраўдныя гаспадары на роднай зямлі. Так трымаць!

 

Аляксандр КАСПЯРЧУК.
Фота аўтара.

Наши контакты

Наш адрес

230029, г. Гродно, ул. Коммунальная, 32

8 (0152) 62-50-11

obkom.apk.grodno@mail.ru

Время работы

Пн-Чт: 8.00 - 17.00

Пт: 8.00 - 15.45

Сб-Вс: выходной

Нажимая кнопку "Отправить" вы принимаете условия Политики обработки персональных данных.