Главная » Новости » Лента новостей

Механізатары Сяргей Сцепанчук і Аляксей Ракач з СВК “Маяк-Заполле” атрымалі прафсаюзныя ўзнагароды

131

Як вядома, абпальваюць гаршчкі зусім не богі. Усе даброты дасягаюцца рукамі шчырага працаўніка. У гэтым годзе ў СВК “Маяк-Заполле” ўпершыню ў гісторыі атрымалі рэкордны ўраджай хлеба — 91,7 цэнтнера на круг. 22 жніўня ў гаспадарцы завяршылі жніво, атрымаўшы 17,7 тысячы тон хлеба. Гэта лепшы паказчык на Карэліччыне.

Перадавыя камбайнеры Сяргей Сцепанчук і Аляксей Ракач разам скараюць хлебную ніву ўжо сёмы сезон. На “КЗС-1218” хлебаробы ўбралі 213,6 га, намалаціўшы 2265 тон зерня.   23 жніўня старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Ірына Пянькоўская ўручыла працаўнікам Дыпломы абласнога камітэта работнікаў АПК і грашовыя прэміі. Падзякаваўшы, механізатары селі за руль і накіраваліся абмалочваць участкі насельніцтву — наперадзе яшчэ некалькі дзён напружанай работы.

Ирина Пеньковская   

Читайте также: