Главная » Новости » Лента новостей

Механізатараў КСУП «Міхалішкі» ўзнагародзіў прафсаюз

289
 

Па выніках працоўнага спаборнітцва, якое штогод праводзіць райкам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, на вясенне-палявых работах у Першамай адзначылі лепшых механізатараў. Аднак у раёне працягвалася сяўба цукровых буракоў і кукурузы – таму ў гэтых катэгорых вынікі падводзіць было рана.

Адразу два сейбіты КСУП «Міхалішкі» – Сяргей Чымбар і Яўген Пішчака – на фінішы ўварваліся ў каманду лепшых механізатараў раёна.

Чымбар.jpg

Сяргей Чымбар

 

– Працоўнае спаборніцтва праводзілі ў некалькіх намінацыях: «Культывацыя», «Сяўба збожжавых», «Пагрузка арганікі» і іншых, – па дарозе на механічныя майстэрні ў Страчы расказаў старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Юрый Адула. – Прыемна, што ў апошніх двух намінацыях – «Сяўба кукурузы» і «Сяўба цукровых буракоў» – лепшыя вынікі паказалі міхалішкаўскія механізатары.

Найбольш у раёне – 2,7 працанормы – на сяўбе кукурузы выканаў Сяргей Чымбар. Цяпер мужчына на кормаўборачным комплексе «Ягуар» здрабняе і падымае падвяленую траву.

Лідарам на сяўбе цукровых буракоў на пасяўным агрэгаце «Плантар-3» стаў Яўген Пішчака. Ён прыгарнуў насенне на плошчы 300 гектараў.

Пераможцы атрымалі Падзякі і падарункі.

На галоуным фота Яўген Пішчака

ostrovets.by

Наши контакты

Наш адрес

230029, г. Гродно, ул. Коммунальная, 32

8 (0152) 62-50-11

obkom.apk.grodno@mail.ru

Время работы

Пн-Чт: 8.00 - 17.00

Пт: 8.00 - 15.45

Сб-Вс: выходной