Главная » Новости » Лента новостей

Мару Сяргея Бразевіча ажыццявіў райкам прафсаюза работнікаў АПК

26

Зрабіць добрую справу ці працягнуць руку дапамогі ў цяжкую хвіліну таму, каму гэта неабходна, – не патрабуе шмат высілкаў. Цуд і сапраўдныя хвіліны шчасця для Сяргея Бразевіча падарыў райкам прафсаюза работнікаў АПК, уручыўшы юнаку мабільны тэлефон, пра які той вельмі марыў.

У сілу жыццёвых абставін 17-гадовы хлопец знаходзіцца ў дзіцячым сацыяльным прытулку, але працуе ў КСУП “Варняны”. Цяпер юнак заканчае вячэрнюю школу ў Варнянскай СШ.

– Зусім выпадкова даведаліся пра жыццёвую гісторыю Сяргея, у якога сапсаваўся мабільны тэлефон, і ён не мог падтрымліваць сувязь з вельмі блізкім для сябе чалавекам. Мы вырашылі выправіць сітуацыю. Тым больш што Сяргей у нашым галіновым прафсаюзе і нараканняў з боку наймальніка на яго работу не было, – падзяліўся старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Юрый Адула.



Нечаканых гасцей Сяргей сустрэў насцярожана, але дырэктар Алена Юркойць яго супакоіла. На пытанне пра мару, ён ціха прамовіў, што вельмі хоча адвучыцца на повара ў Лідскім каледжы. Спаўненне гэтага жадання залежыць ад самога хлопца, а вось яго мару пра тэлефон спраўдзіў прафсаюз.

Дрыготкімі рукамі старшакласнік прымаў нечаканы падарунак і, па ўсім было бачна, у гэтыя імгненні быў па-сапраўднаму шчаслівым.

Текст: Алёна Ганулич
Фото: Алёна Ганулич
 

Читайте также: