Главная » Новости » Лента новостей

Мару Алега Мундуця з Рытані ажыццявіў райкам прафсаюза работнікаў АПК

262

За месяц да навагодніх святаў рэдакцыя газеты «Астравецкая праўда» прапанавала маленькім жыхарам Астравеччыны паўдзельнічаць у конкурсе «Мары збываюцца», даслаўшы на рэдакцыйную пошту відэазварот з расповедам пра свае самыя запаветныя мары. Напярэдадні Новага года райкам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу выканаў жаданне сямігадовага Алега Мундуця з Рытані, чый бацька працуе ў РУП «Астравецкі саўгас «Падольскі».

Пра конкурс Алег даведаўся са старонак «раёнкі», хлопчык вучыцца ў 1 класе і ўжо ўмее добра чытаць. Ён расказаў маці пра жаданне паўдзельнічаць ў рэдакцыйным конкурсе і нават прыдумаў ідэю відэазвароту, а яна толькі дапамагла ажыццявіць тэхнічны бок.

У галоўнага белабародага чараўніка – Дзеда Мароза хлопчык папрасіў планшэт, а для малодшага браціка Арцёма – машынку.

– Новы год – час, калі абавязкова павінны спраўджвацца мары, асабліва дзіцячыя, – расказаў старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Юрый Адула. – Шчырае і кранальнае відэа не пакінула нас раўнадушнымі – і мы вырашылі ажыццявіць мару Алега.

На днях Юрый Аляксандравіч завітаў у госці да хлопчыка, каб уручыць яму жаданы планшэт.

2.jpg

Стоячы ля ўпрыгожанай ёлкі, Алег расказаў госцю навагодні верш і падзякаваў за падарункі.

1.jpg

На пытанне, кім хоча быць, калі вырасце, хлопчык, не задумваючыся адказаў:

– Трактарыстам – як тата, ці чараўніком – як вы!

6.jpg

ostrovets.by

Наши контакты

Наш адрес

230029, г. Гродно, ул. Коммунальная, 32

8 (0152) 62-50-11

obkom.apk.grodno@mail.ru

Время работы

Пн-Чт: 8.00 - 17.00

Пт: 8.00 - 15.45

Сб-Вс: выходной