Главная » Новости » Лента новостей

Лячыць амаль усё пагалоўе МТК “Кярняны”, заведваць ветаптэкай, здымаць для “ЦікТока” – усё паспявае ветурач Ягор Зянкевіч

449

У іх розная спецыфіка дзейнасці, успрыманне, але аб’ядноўвае іх тое, што першыя крокі ў прафесію яны робяць у КСУП «Гудагай». Моладзь, якая тут працуе, расказала пра выбар прафесіі і пра тое, чым для іх з’яўляецца іх гаспадарка.  

Ветурач

Ягор Зянкевіч, МТК «Кярняны»: 

– Родам з горада Ашмяны, са шматдзетнай сям’і. Бацька ўсё жыццё працуе ветэрынарным урачом, таму спецыфіку сельскай гаспадаркі ведаю з дзяцінства. Я з маленства з ім, калі ён лячыў ці рабіў аперацыі. Многім дапамагаў у прыватным парадку, калі ў кагосьці са знаёмых хварэлі карова ці конь. Жылі мы ў прыватным доме, таму на падворку заўсёды была жыўнасць.
 
 Усведамленне, што хачу стаць урачом, у мяне было колькі сябе памятаю. Праўда, да апошняга не мог вызначыцца, каго хачу лячыць: людзей ці жывёл. Урэшце пераважыла ветэрынарыя. Я паступіў ў Віцебскую акадэмію, дзе калісьці вучыўся тата. Мне здаецца, з жывёламі прасцей, чым з людзьмі.
 
 – Яны ж, у адрозненне ад чалавека, не могуць сказаць, дзе і што? – удакладняю ў суразмоўцы.
 
 – У бальніцы ці нават паліклініцы ўрач можа направіць хворага да спецыяліста вузкага профілю. На комплексе я самастойна павінен прымаць рашэнні і, здараецца, што тут і зараз. 
 
 …Але вернемся да вучобы. Бацька яшчэ да паступлення папярэдзіў, што мяне пасля акадэміі могуць «закінуць» у Магілёўскую ці Гомельскую вобласці. Таму варта зарання паклапаціцца пра першае працоўнае месца. У трохкутніку Ашмяны-Астравец-Смаргонь найбольш выдзяляўся КСУП «Гудагай» – лепшая гаспадарка. Таму ўзяў мэтавае накіраванне ад гэтага сельгаспрадпрыемства.
 
 Падчас вучобы ў акадэміі злавіў сябе на думцы: у ветустанову лягчэй паступіць, чым вну медыцынскага профілю, але складаней вучыцца. Там студэнты вывучаюць адзін відчалавека, а мы адразу мінімум пяць: каня, свінню, буйную рагатую і дробную рагатую жывёлу, пушных – сабак і катоў. А яшчэ – рыб, пчол
 
 На работу прыйшоў у мінулым годзе. У гаспадарцы на базе некаторых комплексаў праходзіў вытворчыя практыкі. Удзячны дырэктару Эдуарду Іванавічу Садоўскаму, а таксама галоўным заатэхніку і ветурачу Віктару Іванавічу Алёксу і Галіне Іосіфаўне Бабіч, што даверылі мне работу на такім вялікім і сучасным комплексе, як МТК «Кярняны».
 
 Начальнік нашага МТК Анастасія Уладзіміраўна Баер і яе памочнік Тэрэза Лявонаўна Млынкоўская дапамаглі не толькі асвоіцца ў калектыве, але і адчуць рытм работы, зразумець яе спецыфіку, навучылі, як варта ўзаемадзейнічаць з людзьмі, я ж нашмат малодшы за многіх работнікаў. Падзяка і аператару па штучным асемяненні Міхаілу Станіслававічу Баршчэўскаму за дапамогу ў прафесіі, ён хоць і не ветэрынар, але мае вялікі стаж работы. Я ніколі не саромеюся звяртацца за парадамі да старэйшых калег. 
 
 На нашым комплексе звыш 1 300 галоў, у тым ліку каля 300 цялят. У «Кярнянах» я адзін урач. Ветфельчар вядзе толькі мастыты, а я адказваю за лячэнне гінекалагічных захворванняў і хвароб канечнасцей, суправаджаю цялят, вакцынацыі, дэзінфекцыі, апрацоўкіусё на мне. Гэта без уліку дакументацыі. Таксама за мной замацавана ветаптэка. 
 
 Мне вельмі падабаецца работа па многіх прычынах. Па-першае, за суперскі калектыў. Па-другое, за спецыфіку: тут ніколі не засумуеш. А галоўнае – за дапамогу жывёлам. Я ніколі не адсочваю свой працоўны час: калі трэба затрымаццараблю гэта без  лішніх пытанняў.  
 
 Сумесна з начальнікам комплексу і яе памочнікам завялі «Аграхронікі» ў «ЦікТоку» пра наш комплекс. У «Кярнянах» заўсёды ўтульна, жывёла чыстая і дагледжаная, а працаўнікіадказныя, прыязныя і самыя класныя. Канал напаўняем відэазамалёўкамі з жыцця калектывусуботнікі, вясёлыя будні, прыгожыя краявіды, бо тут неверагодныя світанні і заходы. Падпісчыкаў пакуль каля 500 чалавек, а самы першы ролік паглядзела звыш 50-ці тысяч чалавек.
 

 Заходзьцебудзем рады кожнаму новаму падпісчыку!
 

 КСУП «Гудагай» – стабільная платформа для самарэалізацыі, а перыяд адпрацоўкі (5 гадоў) – самы час для таго, каб спазнаць тонкасці спецыяльнасці і ўзрасці ў прафесіі. У нашай краіне большасць прадстаўнікоў кіруючай вертыкалі рознага ўзроўню пачыналі працоўную дзейнасць у аграпрамысловым комплексе і маюць сельскагаспадарчую адукацыю. Сярод іх нямала ветурачоў: кіраўнікі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, старшыня Федэрацыі футбола, дырэктар міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар».
 
 …Сельская гаспадаркаадна з самых запатрабаваных галін, дзе ў чалавека заўсёды будзе работа, стабільная зарплата і кожны дзеньштосьці новае». 
 

Текст: Алёна Ганулич 

Фото: Алёна Ганулич 

Читайте также: