Главная » Новости » Лента новостей

Лес - спадчына будучых пакаленняў

628

Калектыў КСУП "Міхалішкі" актыўна далучыўся да рэспубліканскай акцыі "Дай лесу новае жыццё!", якая стала сапраўдным сімвалам адзінства і клопату аб навакольным асяроддзі. Працаўнікі гаспадаркі дружна сабраліся на тэрыторыі будучых лясных масіваў, каб разам унесці свой уклад у захаванне прыроднай спадчыны.

Удзельнікі з энтузіязмам і працавітасцю высадзілі маладыя дрэўцы, паказваючы асабісты прыклад адказных адносін да прыроды. Такія ініцыятывы не толькі спрыяюць аднаўленню беларускіх лясоў, але і згуртоўваюць людзей дзеля дасягнення агульнай мэты – перадаць будучым пакаленням прыгожую і экалагічна чыстую краіну. Калектыў КСУП "Міхалішкі" ганарыцца сваім удзелам і плануе далей падтрымліваць падобныя акцыі.

Старшыня ППА КСУП «Міхалішкі”

Ірына Мацкела

Читайте также: