Главная » Новости » Лента новостей

Лепшыя інспектары па ахове працы працуюць у ААТ " Карэлічы-лён»

131

Намеснік старшыні Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Ігар Лазарэвіч і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Ірына Пянькоўская ўручылі Падзячныя пісьмы Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў АПК за ўдзел у аглядзе-конкурсе “На лепшае правядзенне прафсаюзнымі арганізацыямі грамадскага кантролю за выкананне заканадаўства аб ахове працы ў 2022 годзе” старшыні пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ААТ “Карэлічы-Лён” Наталлі Дасько, трактарысту-машыністу, пераможцы галіновага агляду-конкурсу сярод грамадскіх інспектараў па ахове працы Аляксандру Рачынскаму, члену грамадскай камісіі сярод грамадскіх камісій Ганне Доўжык.

— Галоўная мэта работы грамадскага інспектара — стварэнне здаровых і бяспечных умоў працы работнікаў, папярэджанне няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў. Вы з’яўляецеся лепшымі ў ажыццяўленні грамадскага кантролю за выкананнем заканадаўства аб ахове працы, а таксама прыкладам для іншых. Дзякуючы вашай увазе на прадпрыемстве вядзецца эфектыўная работа па прафілактыцы вытворчага траўматызму, — уручаючы ўзнагароды, адзначыў Ігар Лазарэвіч.

Кацярына КУКАНАВА
Фота аўтара

 

Па матэрыялах газеты "Полымя"

Читайте также: