Главная » Новости » Лента новостей

Леанард Мікліс з КСУП “Гудагай” атрымае медаль “За працоўныя заслугі”

139


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў загад аб прысуджэнні дзяржаўных узнагарод 78-мі прадстаўнікам сельскай гаспадаркі.

Ордэнаў, медаляў і ганаровых званняў будуць удастоены і 13 чалавек з Гродзеншчыны, у тым ліку наш зямляк Леанард Мікліс з КСУП “Гудагай”. За шматгадовую плённую працу і значны асабісты ўклад у развіццё аграпрамысловага комплексу памочнік загадчыка раслінаводчага ўчастка №1 атрымае медаль “За працоўныя заслугі”.

Нагадаю, што Леанард Мікліс адзін з самых вопытных тэхнолагаў раённых палёў і ніў. Працоўную дзейнасць мужчына пачынаў у якасці галоўнага агранома ў калгасе “Чывоны Кастрычнік”; у аграпрамысловым комплексе – 47 гадоў.

Віншуем Леанарда Станіслававіча з заслужанай узнагародай!

Текст: Алёна Ганулич
Фото: Алёна Ганулич
 
Па матэрыялах "Астравецкая праўда"

Читайте также: