Месцам правядзення прэзідыума Карэліцкі раён быў абраны зусім невыпадкова. Па словах старшыні Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Івана Алізаровіча, у тройцы раёнаў вобласці, якія з’яўляюцца базай для навучання прафсаюзнага актыву Гродзеншчыны, побач з Бераставіцкім і Ашмянскім раёнамі стаіць Карэліцкі.
– На Карэліччыне ёсць что паглядзець, ёсць што паказаць, ёсць чаму павучыцца, – адзначыў Іван Алізаровіч пасля наведвання ААТ “Карэлічы-Лён”, мехмайстэрняў і сталовай КСУП “Лукі-Агра”. – Увогуле, за апошнія тры гады ў сельскагаспадарчых прадпрыемствах раёна зроблена шмат для камфортнай і бяспечнай працы работнікаў. Забеспячэнне механізатараў гарачым харчаваннем, абсталяванне сацыяльна-бытавых памяшканняў, своечасовая выдача спецвопраткі і паважлівыя адносіны да работнікаў з боку кіраўніцтва – вось тыя патрабаванні, якія выконваюцца ў пераважнай большасці гаспадарак Карэліцкага раёна. Менавіта ад іх і залежыць кадравае забеспячэнне сельгаспрадпрыемства. Сёння ў вобласці існуе сур’ёзная праблема недахопу кваліфікаваных кадраў у сельскай гаспадарцы. У Карэліцкім раёне гэтае пытанне гучыць не так моцна, аднак усё ж такі яно павінна трымацца на пастаянным кантролі як старшыняў сельгаспрадпрыемстваў, так і прафсаюзнага актыву раёна.
Кореличский район является базой для обучения профсоюзного актива области
.jpg)