Главная » Новости » Лента новостей

Кореличских передовиков жатвы-2020 поблагодарил за труд белорусский профсоюз работников здравоохранения

214

 

Старшыня Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя Вячаслаў Шыла і старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя Уладзіслаў Галяк наведалі раён, каб выказаць словы падзякі і ўручыць памятныя падарункі карэліцкім аграрыям – перадавікам жніва бягучага года.

Хтосьці пацікавіцца: “Што агульнага ў медыкаў і працаўнікоў сельскай гаспадаркі краіны?”. Адказ просты: узаемападтрымка і ўзаемадапамога.

– Сёлета жыхары нашай краіны апынуліся ў складаным становішчы. Усе разам мы супрацьстаялі каранавіруснай інфекцыі, – адзначыў Вячаслаў Шыла. – Прадстаўнікі розных прафесій, у тым ліку і аграрыі, аказалі медыкам значную дапамогу, як матэрыяльную, так і маральную. Сёння мне выпаў гонар ад імя усіх членаў Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя выказаць працаўнікам сельскагаспадарчай галіны, актыўным удзельнікам жніва словы падзякі за іх плённую працу, за хлеб на нашым стале. Віншавальная акцыя ахоплівае ўсе вобласці краіны. Не так даўно мы наведалі Лельчыцкі раён Віцебскай вобласці, Пінскі і Іванаўскі раёны Брэстчыны, Уздзенскі раён Мінскай вобласці і іншыя. Сёння віншаванні і падарункі прымаюць аграрыі Гродзеншчыны.

Уладальнікамі прафсаюзных узнагарод на Карэліччыне сталі раённыя перадавікі жніва бягучага года. Так, трактарыст-машыніст СВК “Свіцязянка-2003” Сяргей Сіроцін адказна адпрацаваў на сёлетнім жніве на камбайне “КЗС-1218”. Экіпаж пад яго кіраўніцтвам стаў двухтысячнікам на свіцязянскай хлебнай ніве. Вадзіцель КУСП “Чарняхоўскі-Агра” Сяргей Гімпель з’яўляецца лідарам на адвозцы зерня. На яго рахунку звыш 3 тысяч тон перавезенага ад камбайнаў зерня. Лепшым звяном на дасушванні збожжа ў раёне стала чацвёрка адказных працаўнікоў КСУП “Лукі-Агра” – Юрый Трыбуць, Ігар Ракач, Аляксандр Сянюта і Васілій Гоцка. Іх трыумфальны вынік – 7643 тоны дапрацаванай збажыны.

У бягучым годзе працаўнікі СВК “Жухавічы” дасягнулі найвышэйшых на Карэліччыне аграрных вынікаў. Гаспадарка атрымала лепшую на Карэліччыне ўраджайнасць зерневых культур – 81,1 ц/га, а таксама азімага рапсу – 50,3 ц/га, у чым заслуга ўсёй агранамічнай службы сельгаспрадпрыемства, а найперш – галоўнага агранома гаспадаркі Андрэя Бараноўскага. Ён таксама атрымаў віншаванні і падарунак ад прафсаюзаў работнікаў аховы здароўя.

 

polymia.by

Наши контакты

Наш адрес

230029, г. Гродно, ул. Коммунальная, 32

8 (0152) 62-50-11

obkom.apk.grodno@mail.ru

Время работы

Пн-Чт: 8.00 - 17.00

Пт: 8.00 - 15.45

Сб-Вс: выходной