Главная » Новости » Лента новостей

Князеўскія школьнікі пабывалі з экскурсіяй у мясцовым сельгаспрадпрыемстве

253

Выбар профессіі – адно з самых важных жыццёвых рашэнняў. Пагэтаму ў Князеўскай сярэдняй школе старшакласнікаў рыхтуюць не толькі да свядомага выбару спецыяльнасці, але робяць усё магчымае, каб пасля атрымання профільнай адукацыі выпускнікі вярталіся на сваю малую радзіму. У навучальнай установе ўпэўнены: калі старшакласнікі наведваюць унівесітэты, каледжы і ліцэі, каб бліжэй пазнаёміцца з тым, чаму і як вучаць у гэтых установах, яны набліжаюцца да сваёй мэты ў выбары прафесіі. А вось калі маюць магчымасць пабываць на прадпрыемствах, дзе ў перспектыве плануюць працаваць, то можна смела сказаць, што яны здзяйсняюць экскурсію ў самастойнае жыццё, рыхтуюць сябе да якаснай прафесійнай дзейнасці. Прафрыентацыйная работа з вучнямі ў школе праводзіцца на сістэмнай аснове. Гэта, у першую чаргу, садзейнічае таму, каб яны падыходзілі да выбару прафесіі ў адпаведнасці са сваімі здольнасцямі і магчымасцямі, інтарэсамі і запатрабаваннямі. А паколькі большасць нашых выпускнікоў, як правіла, паступае ва ўстановы аграрнага профілю, мы вырашылі больш падрабязна пазнаёміць іх з сельскагаспадарчымі прафесіямі нашай мясцовасці.  Так, падчас экскурсіі ў рамонтна-механічную майстэрню філіяла "Князева" старшакласнікі многа пазнавальнага даведаліся аб функцыянаванні гэтага падраздзялення сельгаспрадпрыемства, спецыяльнасцях, якія тут запатрабаваны, магчымасці працаўладкавання. Асобныя пацікавіліся, у якіх ВНУ можна атрымаць профільную адукацыю. Шмат карыснай інфармацыі атрымалі ў час наведвання зернесушыльнага комплекса. Асаблівую цікавасць выклікала пляцоўка, дзе на зімовае захоўванне роўнымі шарэнгамі ўжо пастаўлена зернеўборачная тэхніка. Вучні таксама змаглі паназіраць за працэсам рамонту трактара. Некаторыя нават выклікаліся самі паўдзельнічаць у працэсе і паспрабавалі закруціць гайкі ў маторы. У мехмайстрэрні школьнікам прадэманстравалі новенькі камбайн і прадаставілі магчымасць пасядзець у яго кабіне.      Дарэчы, экскурсію для школьнікаў правёў загадчык майстэрні, былы выпускнік школы Андрэй Валюк. Наш зямляк з кагорты людзей, пра якіх у народзе гавораць “дзе нарадзіўся, там і прыгадзіўся”. Руплівай працай ён заслужыў давер у калектыве. Акрамя таго, шо бездакорна выконвае свае абавязкі кіраўніка, ён яшчэ выдатны вадзіцель і трактарыст. А самае галоўнае – чалавек, які моцна любіць сваю прафесію і малую радзіму. Сустрэча з землякамі-аграрыямі, прафесіяналамі і майстрамі сваёй справы, была насычанай і эмацыянальнай. Вучні ўпэўніліся, што за дастойнымі рабочымі месцамі і заработнай платай не абавязкова ехаць за межы Зэльвеншчыны, а менавіта тут можна знайсці сваё месца ў жыцці і ўнесці ўклад у развіццё раёна. Спадзяёмся, што такія прафарыентацыйныя мерапрыемствы  стануць для нашых старшакласнікаў арыенцірам у свядомым выбары прафесіі.

Источник: 

Читайте также: