Главная » Новости » Лента новостей

Карэліцкія перадавікі сельскай гаспадаркі атрымалі ўзнагароды на абласных «Дажынках-2022» у Вялікай Бераставіцы

129

Шчырых і адданых герояў сельскай працы, сапраўдных гаспадароў сваёй зямлі віталі на абласным свяце хлебаробаў «Дажынкі-2022», які адбыўся 1 кастрычніка ў гасціннай Вялікай Бераставіцы.

У гэты дзень пасёлак ператварыўся ў цэнтр нацыянальнай культуры: паўсюль гучала народная музыка, а па вуліцах хадзілі людзі ў традыцыйных строях. Прадстаўнікі кожнага раёна ад самага рання шчыравалі на сваіх падворках, якія былі размешчаны ўздоўж вуліцы Леніна. Сваё пачэснае месца займаў і падворак Карэліцкага раёна, дзе можна было азнаёміцца з прадукцыяй ААТ «Карэлічы-Лён», КСУП «Лукi-Агра», а таксама паслухаць музыку ў выкананні ансамбля народнай песні і музыкі “Цырынскія музыкі”.

На Ратушнай плошчы,  дзе была размешчана выстава конкурсных снапоў і караваяў «Сімвал Жыцця», кожны жадаючы мог палюбавацца вынікам працы руплівых хлебаробаў.

Адной з цэнтральных падзей мерапрыемства стала святочнае шэсце «Ад зярнятка да каравая». Традыцыйна адкрывалі шэсце знамяносцы са сцягамі Рэспублікі Беларусь, Гродзенскай вобласці і фестывалю-ярмаркі «Дажынкі-2022».

Традыцыйна абласны фестываль «Дажынкі» кожны год запрашае гасцей у новы рэгіён Гродзеншчыны. У наступным годзе права прыняць у сябе лепшых хлебаробаў вобласці прадаставілася Зэльвенскаму раёну.

Читайте также: