Главная » Новости » Лента новостей

Карэліцкая раённая ветэранская арганізацыя адзначыла сваё 35-годдзе

325

У правядзенні ўрачыстасцей прыняла ўдзел і выказала найлепшыя словы ў адрас ветэранаў вайны і працы, раённай ветэранскай арганізацыі старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Ірына Пянькоўская.

У актавай зале Карэліцкай дзіцячай школы мастацтваў прайшлі ўрачыстасці з нагоды 35-годдзя з дня ўтварэння Карэліцкай раённай ветэранскай арганізацыі. У іх прынялі ўдзел актывісты ветэранскага руху раёна, прадстаўнікі мясцовай улады, грамадскіх арганізацый, работнікі культуры.

З дакладам выступіла старшыня ветэранскай арганізацыі Валянціна Іванаўна Кошур, якая зрабіла экскурс у гісторыю стварэння арганізацыі, расказала пра справы ветэранаў вайны і працы, выказала словы ўдзячнасці за актыўную жыццёвую пазіцыю. Ветэранам былі ўручаны ўзнагароды, падзякі, падарункі.

У Карэліцкім раёне заснавальнікам ветэранскай арганізацыі быў ветэран Вялікай Айчыннай вайны Леанід Іванавіч Васілеўскі. У студзені 1987 года пачалася работа па стварэнні ветэранскіх арганізацый. 8 студзеня прайшоў сход ветэранаў вайны і працы Карэліцкага пасялковага Савета народных дэпутатаў. Яго ўдзельнікі абмеркавалі пытанне аб утварэнні савета ветэранаў вайны і працы пры пасялковым Савеце. Перад арганізацыяй былі пастаўлены задачы прыцягнення людзей з вялікім жыццёвым вопытам да ўдзелу ў грамадска-палітычным жыцці і выхаванні падрастаючага пакалення. Старшынёй савета ветэранаў г.п. Карэлічы быў выбраны Пётр Піменавіч Раманаў. 5 лютага 1987 года ў памяшканні кінатэатра «Камсамолец» адбылася раённая ўстаноўчая канферэнцыя ветэранаў вайны і працы.

На сённяшні дзень ветэранская арганізацыя аб’ядноўвае 11 пярвічных арганізацый, якія створаны па месцы працы і жыхарства. У раёне налічваецца 6493 пенсіянеры, з іх ветэранаў працы — 5183. На дадзены момант у раёне жыве 5 ветэранаў вайны і 20 вязняў нацызму.

Читайте также: