Главная » Новости » Лента новостей

Каб уборачная была бяспечнай на Дзятлаўшчыне!

228

 

У працаўнікоў аграпрамысловага комплексу адказная пара.

На палях гаспадарак у гэтыя восеньскія дні праца ідзе поўным ходам.

У рамках правядзення месячніка грамадскага кантролю за выкананнем заканадаўства аб ахове працы пры правядзенні асенне-палявых работ старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак наведвае сельгаспрадпрыемствы нашага раёна.

 

Асаблівая ўвага ў ходзе маніторынгу надаецца ўмовам працы і адпачынку работнікаў, арганізацыі харчавання, захаванню тэхнікі бяспекі, выкананню нормаў і правілаў аховы працы.

На гэты раз з маніторынгам умоў і аховы працы з мэтай прафілактыкі траўматызму на вытворчасці старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК і карэспандэнтка газеты “Перамога” завіталі ў КСУП “Дварэц-Агра”.

З кожным вераснёўскім днём набірае тэмпы ўборка бульбы. Непадалёк ад аграгарадка Дварэц бульбяны скарб гаспадаркі ўбірае спецыяльны камбайн.

З поля тэхніка на адвозцы дастаўляе клубні на сарціроўку, а затым – у бульбасховішча, адзначыў Міхаіл Юрэня, загадчык вытворчага ўчастка.

“У КСУП “Дварэц-Агра” да вырошчвання бульбы падыходзяць сур’ёзна, сёлета гэтай культуры пасаджана 50 гектараў: выкарыстоўваецца якаснае насенне, своечасова вядзецца пасадка, апрацоўка і догляд пасеваў. Усё гэта дазваляе нам атрымліваць добрыя ўраджаі”, – паведаміў кіраўнік па вытворчасці гаспадаркі Вадзім Царык.

За рулём бульбаўборачнага камбайна “ККПУ-2-170” працуе вопытны і адказны механізатар Вячаслаў Шмыгін. У гаспадарцы ён ужо трыццаць два гады. Пачынаў спачатку шафёрам, а з 1996 года – за рулём трактара. На рахунку механізатара шмат узнагарод, грамат, першае месца ў рэспубліцы па ўборцы кармоў.

На пераборцы бульбы працуюць Мікалай Сямашка і Віктар Касінскі.

У КСУП “Дварэц-Агра” усе работы вядуцца комплексна: ворыва, азімы сеў, уборка кукурузы, лёну.

Уборку лёну ў гаспадарцы пачалі некалькі дзён таму. Пасля вылежвання расліну падымаюць і згортваюць у рулоны. На прасаванні працуюць Андрэй Сідорчык, Мікалай Жукоўскі.

Затым мы пабылі на закладцы фуражу ў сіласныя траншэі, дзе на трамбоўцы занятыя Вячаслаў Кастусік – на трактары “К-701” і Іван Пачук – на пагрузчыку “Амкадор”.

Старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак падчас нашага “рэйду” пацікавіўся ў работнікаў КСУП “Дварэц-Агра”  аплатай працы, ці дастаўляюцца на поле гарачыя абеды. Важны акцэнт ставіўся на захаванне правілаў па ахове працы і тэхнікі бяспекі.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

“Не менш важная і маральная ўстаноўка. Менавіта ад таго, як добра і якасна будуць праведзены работы на палях, залежыць поспех будучага ўраджаю. Дысцыпліна і парадак – залог бяспечнай працы”, – адзначыў Уладзімір Фёдаравіч.

diatlovonews.by

Наши контакты

Наш адрес

230029, г. Гродно, ул. Коммунальная, 32

8 (0152) 62-50-11

obkom.apk.grodno@mail.ru

Время работы

Пн-Чт: 8.00 - 17.00

Пт: 8.00 - 15.45

Сб-Вс: выходной