Главная » Новости » Лента новостей

Хто з маладых спецыялістаў КСУП “Гервяты” трапіў на абласны прафсаюзны форум

195

Гродзенскі абкам Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аграпрамысловага комплексу ладзіць для маладых спецыялістаў форумы, курсы прафактыву, злёты, семінары-вучобы ў розных кропках Беларусі. У гэтым годзе ў Дзень Канстытуцыі ў сталіцу адправілася боль за 30 работнікаў сельскай гаспадаркі вобласці. Астравеччыну на форуме прадстаўлялі Дар’я Часнойць і Яўген Медушэўскі з КСУП “Гервяты”.

viber_image_2023-03-15_18-15-18-567.jpg

Маладыя спецыялісты наведалі музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і Дом Ураду Рэспублікі Беларусь, у тым ліку Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Падчас перапынку паміж экскурсіямі аграрыі абмеркавалі са старшынёй абкама прафсаюза работнікаў АПК Рамуальдам Юроўскім прэферэнцыі для маладых спецыялістаў, створаныя наймальнікам умовы працы і перспектывы кар’ернага росту.

Карэспандэнт папрасіў астравецкіх дэлегатаў падзяліцца ўражаннямі ад мерапрыемства і крыху расказаць пра сябе.

viber_image_2023-03-15_15-34-53-977.jpg

Дар’я Часнойць, інжынер-тэхнолаг:

– Родам я з Міхалішак. Бацькі працуюць у тамтэйшай гаспадарцы: мама – загадчык кафэ “Вілія”, тата – механізатар. У КСУП “Гервяты” працую 7 месяцаў, мне ўсё падабаецца. Пасля заканчэння Беларускага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта мэтанакіравана ўладкоўвалася ў гэтую гаспадарку: ведала, што тут добры калектыў і ёсць магчымасць атрымаць жыллё.

Ад паездкі засталіся самыя прыемныя ўспаміны. У аўтобусе экскурсавод цікава расказвала пра Мінск і яго вядомыя мясціны. Але найбольш мяне ўразіў музей Вялікай Айчыннай вайны і прадстаўленыя там экспанаты. Сімвалічна, што ў Дзень Канстытуцыі мы пабывалі ў Доме Ураду. Убачылі Авальную залу, дзе адбываюцца пасяджэнні парламентарыяў. У Прэзідэнцкай бібліятэцы патрымалі рэдкія фаліянты і даведаліся, якой раней была Канстытуцыя. Удзячна кіраўніцтву райкама прафсаюза работнікаў АПК і КСУП “Гервяты” за магчымасць адкрыць для сябе новыя месцы нашай краіны.

Яўген Медушэўскі, загадчык гаража:

– Я мясцовы, родам з Маляў, дарэчы, і жыву ў гэтым аграгарадку. З блізкіх ніхто не звязаны з сельскай гаспадаркай. Вучыўся ў БДАТУ на факультэце “ Тэхнічны сэрвіс у АПК”. У КСУП “Гервяты” – з чэрвеня. Работа падабаецца, мне выдзелілі службовы аўтамабіль.

 Паездка была дастаткова насычанай. У музеі Вялікай Айчыннай вайны быў неаднойчы і з здавальненнем наведаў яго яшчэ раз. Запомніліся захапляльныя гісторыі пра тэхніку, яе асаблівасці і пра тое, як гэта паўплывала на ход вайны. Было цікава даведацца пра тэхнічныя характарыстыкі машын таго часу ў параўнальным аналізе з сучаснымі.

У Доме Урада нам расказалі пра вытокі парламентарызму ў Беларусі, працэдуру разгляду законапраектаў і асноўных накірунках дзейнасці Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.

Текст: Алёна Ганулич
 
Па матэрыялах газеты "Астравецкая праўда"

Читайте также: