Главная » Новости » Лента новостей

Хлебаробы Ашмяншчыны прымалі падзякі ад раённага аддзялення партыі «Белая Русь» і прафсаюза АПК

139

Нягледзячы на капрызы надвор’я, якое дабаўляе клопатаў хлебаробам, на Ашмяншчыне працягваецца ўборачная кампанія. Штодня рупліўцы хлебнай нівы шчыруюць на палетках, дбаюць пра ўраджай. Хтосьці сустрэў ужо 20, 30, а то і 50-е жніво ў сваім жыцці, а некаторыя толькі пачынаюць свой хлебны шлях.

Старанна працуюць, набіраючыся вопыту і неабходных ведаў, моладзевыя экіпажы. Два з іх задзейнічаны ў аграрна-эканамічным каледжы. Яўген Шаблавінскі разам з памочнікам Антонам Каваленка на камбайне “Палессе GS 1218” намалацілі 576 тон зерневых і рапсу. На рахунку Кірыла Плаўскага і Яўгена Травіцкага — 603 тоны. Адвозку зерня з хлебных ніў каледжа забяспечваюць Віктар Дземідовіч і Дзмітрый Тамяловіч.

Каб заахвоціць моладзь і падзякаваць ёй за добрасумленную працу, на поле завіталі старшыня раённага аб’яднання Беларускай партыі «Белая Русь» Святлана Баркоўская, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Раіса Турлай, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Вольга Шыдлоўская, галоўны спецыяліст аддзела Кацярына Талочка. Рэалізацыя дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі прадугледжвае шэраг мер па павышэнні матывацыі маладых людзей, іх прафарыентацыі, замацаванні на першых працоу́ных месцах.

— Шчыры дзякуй вам за стараннасць і мэтанакіраванасць, за ваш унёсак у агульны каравай, — звярнулася да маладых аграрыяў Святлана Баркоўская і пажадала ім моцнага здароўя, дабрабыту і плённых вынікаў.

Прыемным дадаткам да слоў удзячнасці сталі кветкі і падарункі.

За адказнасць і дапамогу сельскай гаспадарцы Святлана Баркоўская, Раіса Турлай, Вольга Шыдлоўская і Кацярына Талочка падзякавалі таксама вадзіцелям Дзмітрыю Калеснікаву, Аляксандру Семяненку, Андрэю Макуцэвічу, якія ў гэтым сезоне працуюць на адвозцы зерня ў КСУП «Гальшаны» і ўжо перавезлі больш за тысячу тон зерня, а таксама камбайнеру Івану Жукоўскаму, які падчас жніва дапамагае КРСУП «Эксперыментальная база «Баруны».

По материалам газеты "Ашмянскі веснік"

Читайте также: